https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія каманды адпраўляюцца на Армейскія міжнародныя гульні


Урачыстыя праводзіны беларускіх ваенных каманд да месца правядзення V Армейскіх міжнародных гульняў адбыліся ў палацы гульнявых відаў спорту "Уручча" ў Мінску.
З наказам да ваеннаслужачых звярнуўся міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў. Ён пажадаў удзельнікам сумленнай і бескампраміснай барацьбы, высокіх рэзультатаў і перамог.

"Сёння знамянальны дзень, якім мы завяршаем падрыхтоўку да Армейскіх міжнародных гульняў. Вы - лепшыя ваеннаслужачыя, спецыялісты, натрэніраваныя, абучаныя, гатовыя ўступіць у гэты вучэбны бой. За плячамі цяжкая работа, месяцы падрыхтоўкі, намаганні, якія вы прыклалі для гэтай падрыхтоўкі. Вам неабходна цяпер на завяршальнай стадыі паказаць, чаму вы абучыліся, і паспаборнічаць з тымі хлопцамі, якія разам з вамі на конкурсах будуць прадстаўлены іншымі дзяржавамі. Вы будзеце прадстаўляць не толькі Узброеныя Сілы, а Беларусь. Я ўпэўнены, што той узровень падрыхтоўкі, які ёсць у вас, дае магчымасць разлічваць на высокія месцы ў кожным конкурсе, усё ў вас для гэтага ёсць", - сказаў Андрэй Раўкоў.

Ён падкрэсліў, што перад беларускімі ваеннаслужачымі стаіць простая вучэбна-баявая задача - перамагчы.

"Мэта адна - заваяваць першае месца. Вядома, не ў кожнага гэта атрымаецца, але імкнуцца да гэтага трэба ўсім і аддаць усе сілы, усю сваю энергію, веды, розум, сэрца менавітай гэтай справе. Уся краіна будзе назіраць, як вы будзеце выступаць на гэтых конкурсах, балець за вас, радавацца вашым перамогам", - адзначыў міністр.

Андрэй Раўкоў таксама ўручыў дзяржаўны сцяг кіраўніку беларускай дэлегацыі - начальніку галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл генерал-маёру Андрэю Некрашэвічу.

"АрМГ - гэта ў першую чаргу праверка прафесійнага майстэрства нашых ваеннаслужачых, іх высокага маральнага духу, што, безумоўна, дапаможа заваяваць высокія месцы. Практычна на ўсіх конкурсах мы будзем выступаць на тэхніцы, якую нам будзе прадастаўляць прымаючы бок, за выключэннем "Танкавага біятлона" ў Алабіне (Расія). Туды мы адпраўляемся на сваёй тэхніцы мадэрнізаванай Т-72Б3", - расказаў Андрэй Некрашэвіч.

Паводле яго слоў, у конкурсах АрМГ-2019 на тэрыторыі 7 дзяржаў прымуць удзел 18 каманд Узброеных Сіл Беларусі.

"Традыцыйна мы на ўзроўні спаборнічаем з камандамі Узброеных Сіл Расіі, Кітая, Індыі. У мінулым годзе практычна ва ўсіх конкурсах заваявалі прызавыя месцы, а ў некаторых з іх - першыя. Напрыклад, "Снайперскі рубеж", - дадаў ён.

АрМГ-2019 пройдуць з 3 па 17 жніўня на тэрыторыі 10 дзяржаў: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Ірана, Індыі, Казахстана, Кітая, Манголіі, Расіі і Узбекістана. Праграма ўключае 32 конкурсы. З іх чатыры новыя - "Конны марафон", "Саянскі марш", "Аварыйны раён" і "Палярная зорка".

Два конкурсы - "Снайперскі рубеж" і "Палярная зорка" - пройдуць на тэрыторыі Беларусі на палігоне пад Брэстам.

Беларускія ваенныя паспаборнічаюць за медалі ў 18 конкурсах.

Беларускія каманды традыцыйна паказваюць высокі ўзровень падрыхтоўкі. У мінулым годзе Беларусь заняла чацвёртае агульнакаманднае месца, уступіўшы толькі камандам Расіі, Кітая, Казахстана.

Беларуская каманда - адна з нямногіх, у складзе якой прафесійнае майстэрства дэманструюць ваеннаслужачыя тэрміновай службы.

19 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.07.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:248
 
Ключевые слова:
Армейские Игры Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме