https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэстаўрацыю Косаўскага палацава-паркавага ансамбля плануюць завяршыць у 2020 годзе


Рэстаўрацыйныя работы Косаўскага палацава-паркавага ансамбля плануюць завяршыць у 2020 годзе, заявіў на калегіі Міністэрства культуры начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Панасюк.
"Ключавымі аб`ектамі гісторыка-культурнай спадчыны, на якіх вядуцца аднаўленчыя работы, на гэты момант з`яўляюцца Косаўскі палацава-паркавы ансамбль і палацавы комплекс Сапегаў у Ружанах, уключаныя ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму, - сказаў начальнік упраўлення. - Рэстаўрацыя Косаўскага ансамбля пачалася ў 2008 годзе. Праведзена вялікая работа па захаванні гэтага аварыйнага аб`екта. Фінансаванне прадугледжвае Br5,1 млн. Плануецца стварэнне музейнай экспазіцыі, шматфункцыянальных памяшканняў для правядзення розных мерапрыемстваў. Завяршэнне работ на аб`екце запланавана на 2020 год".

Сяргей Панасюк адзначыў, што не менш важным аб`ектам гісторыка-культурнай спадчыны з`яўляецца палацава-паркавы комплекс Сапегаў, дзе неабходна правесці рэстаўрацыю і кансервацыю аб`ектаў ансамбля.

"Для стварэння знакавага для Беларусі турыстычнага кластара Косава-Ружаны неабходна стварэнне развітой інфраструктуры як транспартнай, так і абслуговай, а таксама зацікаўленасць турыстычных фірм для папулярызацыі новых паслуг", - падкрэсліў ён.

Пры рэалізацыі распараджэння Прэзідэнта Беларусі аб падрыхтоўцы да святкавання тысячагоддзя Брэста вядуцца работы па капітальным рамонце будынка археалагічнага музея "Бярэсце".

"У жніўні 2019 года работы будуць завершаны ў поўным аб`ёме. У бягучым годзе будзе ўдзелена ўвага папаўненню музейнай калекцыі, удасканаленню экспазіцый, а таксама ўкараненню новых форм у культурна-асветныя і адукацыйныя работы", - дадаў начальнік упраўлення.

Акрамя таго, ён нагадаў, што ў кастрычніку 2019 года ў Брэсце пройдзе IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі", у час якога будуць прадэманстраваны дасягненні музеяў рэспублікі. Бібліятэчныя ўстановы Брэсцкай вобласці маюць станоўчую дынаміку развіцця якасці паслуг.

Паўсюдна вядзецца работа па фарміраванні інфармацыйнага патэнцыялу рэгіёна. Бібліятэкі вобласці актыўна ўкараняюць інфармацыйныя тэхналогіі.

Паводле слоў Сяргея Панасюка, рэалізацыя дзяржпраграмы "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады дае магчымасць развіваць культурны патэнцыял вобласці, "брэндавыя рэгіянальныя прадукты і паслугі, заснаваныя на мясцовых культурных традыцыях, паляпшаць тэхнічны стан і прывабнасць аб`ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, тым самым павялічваючы турыстычны патэнцыял краіны".

19 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.07.2019
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:412
 
Ключевые слова:
Ружаны Косава Реставрация Туризм в Беларуси Брэст
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме