https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Павел Санковіч заваяваў дзве ўзнагароды на этапе Кубка свету па плаванні ў Токіа


Беларус Павел Санковіч заваяваў дзве ўзнагароды на этапе Кубка свету па плаванні ў 25-метровым басейне, які праходзіць у Токіа.
Выступленне на сваёй кароннай дыстанцыі 50 м на спіне беларус завяршыў на другім месцы - 23,22 сек. Першае месца заняў японец Юніа Кога - 23,17 сек, трэцім стаў іспанец Мігель Орціс-Канаватэ - 23,42 сек.

Яшчэ адну ўзнагароду, бронзавую, Павел Санковіч заваяваў у Токіа на дыстанцыі 100 м батэрфляем (50,78 сек), уступіўшы толькі лідару ў гэтай дысцыпліне Чаду Ле Кло з ПАР (49,45 сек) і японцу Такешы Кавамота (49,93 сек).

У другі дзень этапу Кубка свету па плаванні на кароткай вадзе вядучая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя выступіла на 100-метроўцы вольным стылем і спынілася за крок ад п`едэстала, заняўшы чацвёртае месца - 53,29 сек. Перамагла ў заплыве Жанет Отэсен з Даніі - 51,54 сек. Срэбны медаль заваявала Кацінка Хосу з Венгрыі - 52,25 сек, трэцяй фінішавала Рыкака Іке з Японіі - 52,39 сек.

У першы дзень турніру Аляксандра Герасіменя стала срэбным прызёрам на дыстанцыі 50 м вольным стылем.

У ходзе спаборніцтваў у Токіа быў устаноўлены таксама сусветны рэкорд. Алія Аткінсан з Ямайкі праплыла дыстанцыю 50 м брасам за 28,64 сек, пабіўшы ранейшае дасягненне, якое належала амерыканцы Джэсіцы Хардзі (28,80 сек) і было ўстаноўлена ў 2009 годзе.

Заключны этап розыгрышу Кубка свету па плаванні на кароткай вадзе адбудзецца 29-30 кастрычніка ў Ганконгу.

26 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.10.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:854
 
Ключевые слова:
Кубок мира Плавание Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме