https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка прапануе ЕАК распрацаваць праект па дадатковай адукацыі спартсменаў, якія завяршылі кар`еру


На Генеральнай асамблеі ЕАК Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час выступлення на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў прапанаваў ЕАК распрацаваць праект у сферы дадатковай адукацыі для спартсменаў, якія завяршылі кар`еру.
"Нас у Беларусі хвалюе лёс спартсменаў, якія завяршаюць кар`еру. Спартыўнае жыццё атлетаў у большасці выпадкаў кароткае. Сёння ты чэмпіён, а заўтра тваё месца ў загалоўках газет і часопісаў зоймуць іншыя людзі. Таму важна ствараць умовы для таго, каб пасля завяршэння спартыўнай кар`еры яны не згубіліся ў жыцці, таму што, яшчэ раз падкрэсліваю, гэта вельмі таленавітыя людзі. Трэба зрабіць так, каб яны заставаліся ў галіне. Станавіліся трэнерамі, менеджарамі, спартыўнымі спецыялістамі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Прапануем выпрацаваць у рамках ЕАК адпаведны пілотны праект у гэтай сферы. Ён павінен факусіравацца на атрыманні дадатковай адукацыі еўрапейскімі спартсменамі, якія завяршылі кар`еру", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Таксама, паводле слоў Прэзідэнта, можна прадугледзець сістэму грантаў на пачатак уласнай справы, каб спартсмен пасля заканчэння кар`еры мог заняцца карыснай для сябе і грамадства дзейнасцю. Асабліва калі размова ідзе аб арганізацыі спартыўных школ або клубаў для дзяцей.

"У Беларусі мы гэта ўжо робім самастойна, але прапануем рэалізаваць такія падыходы на агульнаеўрапейскім узроўні. Гэта будзе добры прыклад для ўсёй планеты. Паколькі менавіта дзіцяча-юнацкі спорт з`яўляецца асновай для спорту вышэйшых дасягненняў. Але самае галоўнае - гэта папулярызацыя здаровага ладу жыцця і фарміраванне здаровай нацыі", - рэзюмаваў беларускі лідар.

21 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.10.2016
Тематика:Образование, Спорт и Туризм
Просмотров:1350
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Образование в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме