https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ляпешка: размяшчэнне "Орешника" ў Беларусі ўзбадзёрыць палітыкаў на Захадзе


Аб гіпергукавым "Орешнике", рэгіянальнай групоўцы войск і сіл Саюзнай дзяржавы і галоўнай пагрозе на межах – кіраўнік Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па бяспецы і абароне Генадзь Ляпешка даў эксклюзіўнае інтэрв’ю.
Беларусь размясціла ў сябе расійскую ядзерную зброю, а ў 2025-м атрымае на ўзбраенне і найноўшы гіпергукавы комплекс "Орешник" з РФ. У Саюзнай дзяржаве ўдзяляюць асаблівую ўвагу абароне і ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву.

Старшыня Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па бяспецы і абароне Генадзь Ляпешка ў эксклюзіўным інтэрв’ю Sputnik расказаў, што "Орешник" закліканы абараніць межы Саюзнай дзяржавы і перасцерагчы "гарачыя галовы" на Захадзе ад неабдуманых дзеянняў. Акрамя таго, ахалоджвае запал вайскоўцаў НАТА і рэгіянальная групоўка войск дзвюх краін.

У той жа час Ляпешка падкрэсліў, што краіны не збіраюцца ні на каго нападаць, але ў выпадку агрэсіі ў бок Беларусі і Расіі адказаць гатовы.

"Таму, вядома, гэта пэўныя новыя выклікі і пагрозы ў адносінах не толькі да Рэспублікі Беларусь, але і да Саюзнай дзяржавы. Мы ўсё гэта бачым, таму і рэагуем на гэта", - сказаў парламентарый.


Sputnik, 23 снежня 2024
 
Дата публикации:23.12.2024
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:38
 
Ключевые слова:
НАТО "Орешник" Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме