https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Створаная пры беларускім удзеле кароткаметражка "Брут" трапіла ў лонг-ліст прэміі "Оскар"


Аб гэтым паведамілі ў кінакампаніі "Наша кіно".
Кароткаметражны фільм "Брут", створаны пры ўдзеле беларускіх прадзюсараў, можа быць намініраваны на прэмію "Оскар" у катэгорыі "Лепшы ігравы кароткаметражны фільм".

Гэтымі днямі ў Амерыканскай кінаакадэміі праходзяць прагляды стужак, адабраных у лонг-ліст, па выніках якіх будзе сфарміраваны шорт-ліст прэтэндэнтаў на прэмію.

Фільм "Брут" - другая частка кінаальманаха "Сведкі", рэжысёрам якога з`яўляецца Канстанцін Фам. "Сведкі" - поўнаметражны праект, што складаецца з трох навел, прысвечаных памяці ахвяр Халакосту.

Першая навела - фільм "Туфлікі", які выйшаў у 2012 годзе і стаў пераможцам мноства міжнародных кінафестываляў, а таксама ўдзельнічаў у барацьбе за прыз Амерыканскай кінаакадэміі.

"Брут" прадаўжае канцэпцыю кінаальманаха і расказвае аб катастрофе вачамі нямецкай аўчаркі па мянушцы Брут. Нюрнбергскія законы разлучаюць сабаку з любімай гаспадыняй. У працэсе дрэсіроўкі і маніпуляцый Брут становіцца канцлагерным зверам-забойцам.

У аснову фільма пакладзена аднайменнае апавяданне знакамітага чэшскага пісьменніка Людвіка Ашкеназі. Здымкі праходзілі ў Румыніі, Расіі і Беларусі. Галоўныя ролі выканалі Аксана Фандэра, Піліп Янкоўскі, Уладзімір Кашавой і Ганна Чурына.

Сярод прадзюсараў стужкі - беларускі кінематаграфіст Юрый Ігруша. Як адзначыў рэжысёр фільма Канстанцін Фам, для яго было асабліва важна, што гэты праект ствараецца пры няспынным удзеле беларускіх калег і часткова здымаецца ў Беларусі.

"Мае сваякі па яўрэйскай лініі нарадзіліся ў Беларусі і амаль усе загінулі ў час вайны, як і пераважная большасць яўрэйскага насельніцтва краіны. Пры гэтым у Беларусі заўсёды знаходзіліся неабыякавыя людзі, як у гады той катастрофы, так і цяпер. Я шчыра хацеў бы, каб наш фільм стаў своеасаблівым помнікам ахвярам Халакосту ў Беларусі", - сказаў ён.

Цяпер у Брэсце прадаўжаюцца здымкі трэцяй навелы кінаальманаха - фільма "Скрыпка", што расказвае пра лёс музычнага інструмента, які праходзіць праз усе жахі вайны і заканчвае сваю гісторыю ля Сцяны плачу ў Іерусаліме.

Здымкі стужкі прайшлі ў Маскве, Нью-Ёрку і Празе, завершацца ў Ізраілі. Цікава, што вытворчасць фільма "Скрыпка" не абыходзіцца без удзелу беларускага боку. Так, адным з прадзюсараў выступае Сяргей Якубоўскі і яго кінакампанія "Наша кіно".

Кінаальманах "Сведкі" - гэта не проста тры навелы пра вайну, гэты тры кранальныя гісторыі, у якіх расказваецца пра чалавечыя лёсы, каханне і сяброўства ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сяргей Якубоўскі разлічвае, што фільм "Скрыпка" стане дастойным завяршэннем трылогіі і спадабаецца кінакрытыкам і шырокаму колу гледачоў. Кінаальманах "Сведкі" плануецца да выхаду ў пракат вясной 2017 года.

Фільм ствараецца пры падтрымцы міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі, Цэнтра дакументальнага кіно, а таксама іншых удзельнікаў.

18 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.10.2016
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:691
 
Ключевые слова:
Кинематограф Документальное кино Холокост Киноальманах "Свидетели" "Брут"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме