https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ва Украіне аднавілі трансляцыю тэлеканала "Беларусь 24"


Такое рашэнне прынята на пасяджэнні савета 18 снежня, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.
Нацыянальны савет па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання Украіны прызнаў, што беларускі тэлеканал "Беларусь 24" адпавядае патрабаванням Еўрапейскай канвенцыі аб трансгранічным тэлебачанні і ўкраінскага заканадаўства і дазволіў аднавіць яго трансляцыю на тэрыторыі краіны. 

Паводле слоў кіраўніка ведамства Юрыя Арцеменкі, тэлеканал у лісце рэгулятару растлумачыў, што праграма, у якой раней былі зафіксаваныя парушэнні, была знятая з эфіру, што пасля пацвердзіў і маніторынг Нацсавета. 

Нагадаем, 15 кастрычніка Нацыянальны савет па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання Украіны заявіў пра магчымую забарону трансляцыі тэлеканалаў "Беларусь 24" і "365 дзён" (Расія) у сувязі з тым, што іх змест не адпавядае патрабаванням Еўрапейскай канвенцыі аб трансгранічным тэлебачанні і адпаведнаму заканадаўству Украіны. У Нацсавете заявілі, што 1 кастрычніка быў праведзены выбарачны маніторынг кантэнту канала "Беларусь 24", вынікі якога "сведчаць пра наяўнасць у перадачы "Правы чалавека. Погляд у свет" антыўкраінскай прапаганды і скажэння інфармацыі пра палітычныя падзеі ва Украіне". 

У сваю чаргу Белтэлерадыёкампанія заявіла, што ў яе "выклікае шкадаванне той факт, што, прымаючы рашэнне пра забарону рэтрансляцыі "Беларусь 24", украінскія чыноўнікі ад журналістыкі не ўбачылі розніцы паміж аўтарскім поглядам канкрэтнага журналіста і палітыкай тэлеканала ў цэлым". Паводле меркавання кампаніі, той факт, што падставай для забароны стаў сюжэт у аўтарскай праграме, якая выходзіць у эфір адзін раз у тыдзень, "зусім не вяжацца з паняццем "свабода слова". У той жа час яны выказалі надзею, што "пытанне аб рэтрансляцыі "Беларусь 24" будзе вырашана аб`ектыўна і з улікам палітыкі канала ў цэлым". 

Пазней стала вядома, што праграма Яўгена Новікава "Правы чалавека. Погляд у свет" знятая з эфіру, а вядучаму прапанавана распрацаваць новы тэлепраект.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 18 снежня 2014
 
Дата публикации:18.12.2014
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:1097
 
Ключевые слова:
"Беларусь 24" Телевидение Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме