https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сурвіла: «Каб мы любілі адзін аднаго»


Навагодняе віншаваньне старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы.
Дарагія суродзічы!

Вітаю Вас з надыходзячым Новым, 2015-м годам!

Жадаю, каб быў ён лепшы за папярэдні. Каб зьдзейсьніліся ўсе тыя мары, якія 2014 год ня здолеў зьдзейсьніць. І каб Бог Усемагутны абараніў наш народ ад усіх нягодаў, якія пагражаюць яго волі.

Жадаю кожнаму з нас, каб мы адчулі тую любоў да свае зямлі, якую адчувае рэшта чалавецтва да сваіх бацькаўшчынаў, каб мы ўбачылі, які наш край прыгожы, мілы, шчодры.

Жадаю, каб мы адчулі любоў да свае мовы, да ўсяго беларускага. Каб мы любілі адзін аднаго, каб паважалі права кожнага з нас мець свае погляды, але каб стараліся разам шукаць тое, што нас яднае, што робіць нас нацыяй.

Нас доўга дзялілі, каб нас зьнішчыць, каб зрабіць з нас рабоў, якія захапляюцца ўладай і ня любяць адзін другога, бо бачаць у тым другім сваё ўласнае няшчасьце, сваю ўласную нядолю.

Дарагія суродзічы, вельмі цешыць адраджэньне нашых традыцый і павага да свае мовы ў штораз большым коле нашай моладзі. Хацелася б, каб тыя, хто яшчэ захоўвае пачуцьцё няпаўнавартасьці, характэрнае для паняволеных народаў, адчулі ўдзячнасьць Уладару Сусьветаў, што даў нам такі цудоўны край.

І нарэшце, кожнаму з вас жадаю ў Новым 2015 годзе добрага здароўя, сямейнага шчасьця і плёну ў працы.

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвіла,
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Радыё Свабода, 31 сьнежня 2014
 
Дата публикации:31.12.2014
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:1721
 
Ключевые слова:
Новый год Поздравление БНР Ивонка Сурвила
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме