https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кітайцы таксама сумняваюцца ў якасці сваіх цацак...


Галоўнае дзяржаўнае ўпраўленне КНР па кантролі якасці, інспекцыі і каранціну ўстанавіла, што амаль кожная дзясятая цацка, якая рэалізуецца на ўнутраным рынку, небяспечная для дзетак.
Для даследавання метадам выпадковай выбаркі былі адабраны ў васьмі правінцыях і буйных гарадах 242 цацкі, і 20 з іх не адпавядалі стандартам. А ў трох цацках былі знойдзены шкодныя для здароўя цяжкія металы — такія, як свінец і хром. Астатнія ж мелі "вострыя краі і небяспечныя выпукласці".

Эксперты агенцтва пратэсціравалі і некаторыя іншыя тавары, уключаючы дзіцячы абутак, веласіпеды і дзіцячыя крэслы-хадункі. Да 20 працэнтаў прадукцыі кожнага віду мелі тыя ці іншыя праблемы, у тым ліку "грашылі" залішнім утрыманнем фармальдэгіду.

Рэпутацыя кітайскіх вытворцаў і так была сапсавана ў апошнія гады з-за шэрагу скандалаў, звязаных з бяспекай прадукцыі. Напрыклад, праблемы ўзнікалі з дзіцячым харчаваннем, у якое дабаўляўся меламін, з цацкамі, пакрытымі таксічнай свінцовай фарбай. У мае спецыялісты Grееnреасе заявілі, што некаторыя віды дзіцячых цацак, што прадаюцца ў Кітаі і Ганконгу, утрымліваюць фталаты. Гэтыя хімікаты прымяняюцца як пластыфікатары для пластмас і сінтэтычных каўчукоў, а ў парфюмерыі — у якасці растваральнікаў і фіксатараў пахаў. Фталаты могуць парушаць гарманальны баланс, таму некалькі гадоў забаронены ў краінах ЕС для выкарыстання ў дзіцячых цацках...

Надзея Нікалаева
Звязда, 10 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:10.06.2011
Тематика:Бизнес, Разное
Просмотров:2457
 
Ключевые слова:
Товары из Китая детские игрушки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме