https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


L`Express: Расея баіцца спрошчаных візаў для Калінінграду


Ад саміту Эўразьвяз-Расея, які адкрываецца сёньня ў Ніжнім Ноўгарадзе не варта чакаць вялікіх сюрпрызаў, хіба што ў сфэры харчовым сварак, піша францускае выданьне L`Express.
Сярод тэмаў саміту - аднаўленьне перамоў па далучэньні Расеі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), свабоднае перамяшчэньне людзей, рэвалюцыі ў арабскім сьвеце, а таксама гандлёвыя праблемы.

Прадстаўнікі Эўразьвязу назвалі расійскую забарону на імпарт агародніны з Эўропы "пасьпешлівай" і "эмацыйнай". Паводле іх, яна таксама супярэчыць правілам СГА, на ўступленьне у якую прэтэндуе Расія. У той жа час, паводле словаў францускага дыплямата, гэта пытаньне "не такога роду, каб аслабіць эўрапейскую падтрымку кандыдатуры Расіі", тым больш што "нават у Эўразьвязе ёсьць некаторыя рознагалосьсі наконт таго, як дзейнічаць ва ўмовах дадзенага крызісу".

Збліжэньне з Расеяй, за якое выступае Эўразьвяз, прадугледжвае магчымасьць паэтапнага зьмякчэньня візавага рэжыму з наступнай адменай віз, хоць ніякага дакладнага графіку ў гэтым пытаньні няма, піша L`Express. Асаблівую складанасьць у сувязі з гэтым уяўляе Калінінградзкая вобласьць: калі Польшча выступае за пашырэньне свабоды перамяшчэньня для жыхароў гэтага расейскага анкляву, дык Літва спадзяецца на захаваньне строгага візавага рэжыму.

Некаторыя заходнія дыпляматы прапаноўваюць увесьці зону свабоднага перамяшчэньня шырынёй 50 кілямэтраў, аднак такая мера небясьпечная, бо гэты асаблівы рэжым можа стаць сродкам пранікненьня на астатнюю эўрапейскую тэрыторыю, адзначае выданьне. Расейскі бок таксама з асьцярогай ставіцца да ідэі зьмякчэньня візавага рэжыму для жыхароў Калінінградзкай вобласці, бо ў выніку тамтэйшыя расейцы могуць павярнуцца ў бок Захаду, лічыць L`Express. 

10 чэрвеня 2011
Радыё Свабода
 
Дата публикации:10.06.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2821
 
Ключевые слова:
Визовый режим Евросоюз-Россия Саммит
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме