https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь ня трапіла ў сьпіс краінаў-парушальнікаў правоў чалавека ад Джона Кэры


Апублікаваная Заява Дзяржсакратара ЗША Джона Кэры з нагоды Дня правоў чалавека, які адзначаўся 10 сьнежня.
«Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека была прынятая пасьля Другой сусьветнай вайны, каб абараніць свабоду і прадухіліць новыя зьверствы. Адзначаючы сёньня гэтую дату, мы ўспамінаем прамову 1941 году Франкліна Рузвэльта «Чатыры свабоды», якая натхніла Ўсеагульную дэклярацыю і якую ААН назвала тэмай Міжнароднага дня правоў чалавека ў гэтым годзе. Чатыры свабоды — свабода слова, свабода веравызнаньня, свабода ад галечы і свабода ад страху — сёньня ня менш актуальныя і запатрабаваныя, чым калі Рузвэльт прамаўляў гэтую прамову амаль тры чвэрці стагодзьдзя таму.

Гэтыя свабоды і Ўсеагульная дэклярацыя, у якой яны замацаваныя, служаць арыенцірам для тунісцаў, якія працягваюць адважны шлях ад дыктатуры да дэмакратыі, для бірманцаў, якія нястомна працуюць над арганізацыяй маючых адбыцца ў гэтым годзе гістарычных выбараў, для былога сябра парлямэнту Узбэкістана і праваабаронцы Мурода Джураева, які нарэшце выйшаў на волю, для вязьняў сумленьня, якія ўсё яшчэ мараць аб свабодзе, — Лю Сяабо ў Кітаі, Басэля Хартабіля ў Сырыі, Леапольда Лопэса ў Вэнэсуэле, — а таксама для журналістаў, мастакоў, лідэраў рэлігійных меншасьцяў і актывістаў барацьбы за правы жанчын, несправядліва затрыманых у Іране.

У гэты дзень — як і кожны дзень — мы заклікаем урад Бурундзі скараціць узровень гвалту, які падняўся да трывожных вышынь і які пагражае стабільнасьці ў краіне. Урады Кітая, Кубы, Эгіпту, Эрытрэі, Этыёпіі, Ірану, Расеі, Савудаўскай Арабіі і Вэнэсуэлы, сярод іншых, мы заклікаем спыніць падаўленьне свабодных і адкрытых СМІ, а рэжым Паўночнай Карэі — неадкладна зачыніць лягеры, дзе галадаюць, пакутуюць і працуюць бясплатна дзясяткі тысяч палітвязьняў. Мы асуджаем рэпрэсіі, і жорсткасьць рэжыму Асада ў Сырыі і захоўваем рашучы настрой у барацьбе з тэрарызмам з боку ІДзІЛ, «Бока Харам», «Аль-Кайда», «Аш-Шабаб» і іншых груповак, якія ні ў што ня ставяць правы чалавека і чалавечае жыцьцё.

Сёньня мы зноў яшчэ раз пацьвярджаем, што людзі любой веры, любы этнічнай прыналежнасьці, любой сэксуальнай арыентацыі і любога паходжаньня маюць «роўныя і неад’емныя правы». Няспыннае і рашучае прасоўваньне гэтых правоў зробіць сьвет больш бясьпечным і лепшым для ўсіх нас», — цытуе заяву Джона Кэры «Голас Амэрыкі».

Радыё Свабода, 11 сьнежня 2015
 
Дата публикации:11.12.2015
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:563
 
Ключевые слова:
Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме