https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 29 снежня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 29 снежня 2015 года.
На 29 снежня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют: 

Долар ЗША — 18.370 беларускіх рублёў
Еўра — 20.136
Расійскі рубель — 259,74
Украінская грыўна — 771,85

Кошык валют — 3.437,48

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 81 рубель (0,44%), еўра — на 129 (0,64%), расійскага рубля — знізіўся на 3,52 рубля (1,34%), грыўны — на 25,06 (3,14%). Курс кошыка валют знізіўся на 7,33 рубля (0,21%) у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 667,23 рубля (24,09%) у параўнанні з паказчыкам на 9 студзеня 2015 года (2.770,25 рубля), калі Нацбанк змяніў долю валют у кошыку (долар, еўра, расійскі рубель — 0,3, 0,3 і 0,4 замест роўных частак).

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,0961, "долар/расійскі рубель" — 70,725, "долар/грыўна" — 23,80.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 29 снежня ў 9.10 долар куплялі па 18.250—18.410 і прадавалі па 18.440—18.590 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 114 рублёў (да 18.356), продажу — на 130 (да 18.516).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 18.300—18.400 пры куплі, 18.450—18.550 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 29 снежня 2015
 
Дата публикации:29.12.2015
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:535
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Белорусский рубль Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме