https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Украінская ваеннаслужачая Надзея Саўчанка перадала Святлане Алексіевіч сваю кнігу "Моцнае імя Надзея"


Пра гэта паведамляе пасольства Украіны ў Беларусі на сваёй афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook.
Украінская ваеннаслужачая Надзея Саўчанка, якая ўтрымліваецца пад вартай у Расіі, перадала беларускай пісьменніцы, лаўрэату Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлане Алексіевіч сваю кнігу "Моцнае імя Надзея".

Дыпламаты перадалі Алексіевіч гэту кнігу 20 лістапада, напярэдадні другой гадавіны "Рэвалюцыі годнасці" — маштабных пратэстаў ва Украіне, якія прывялі да ўцёкаў Віктара Януковіча, які быў у той час прэзідэнтам краіны, і перамене ўлады. 

У знак павагі да творчасці Святланы Алексіевіч і падзякі за падтрымку Саўчанка падпісала асобнік сваёй кнігі словамі: "Любіць свой народ, сваю Радзіму, людзей і заставацца чалавекам!". "Менавіта гэта, паводле меркавання Надзеі, аб`ядноўвае ўкраінку і беларуску, дзвюх моцных духам жанчын", — гаворыцца ў паведамленні пасольства. 

Старшы лейтэнант Надзея Саўчанка служыла штурманам-аператарам верталёта Мі-24 16-й асобнай брыгады ваеннай авіяцыі Сухапутных войскаў Узброеных сіл Украіны. Летам 2014 года, як сцвярджае сама Саўчанка і яе абарона, яна была выкрадзена апалчэнцамі на Данбасе і перавезена ў Расію, дзе яе абвінавацілі ў дачыненні да гібелі расійскіх журналістаў. 

У абвінаваўчым заключэнні па крымінальнай справе ў дачыненні да Саўчанка гаворыцца пра абвінавачанне ў замаху на забойства і забойства, а таксама ў незаконным перасячэнні мяжы. Ёй пагражае максімальны тэрмін — 25 гадоў зняволення. У той жа час, паводле даных абароны, Саўчанка не магла мець дачынення да гібелі журналістаў, таму што была выкрадзена яшчэ да іх смерці. У 2015 годзе Надзеі Саўчанка прысвоена званне Героя Украіны. 

Сваю першую кнігу Надзея Саўчанка напісала, калі ўжо была ў расійскай турме. Кніга "Моцнае імя Надзея" была выдадзена ў пачатку верасня гэтага года. Фактычна гэта аўтабіяграфічны твор, у якім аўтар апісала сваё бачанне вайны на Данбасе, расказала пра бітву, падчас якой яе ўзялі ў палон, і далейшыя падзеі. 

Спецыяльны камітэт Шведскай акадэміі абвясціў аб прысуджэнні Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч 8 кастрычніка 2015 года. Высокая ўзнагарода ёй за "шматгалосае гучанне яе прозы і ўвекавечанне пакут і мужнасці". 

Алексіевіч неаднаразова выступала з крытыкай у адрас кіраўніцтва Беларусі і Расіі, а таксама выказвала салідарнасць з Украінай у ваенным канфлікце, які разгортваецца на Данбасе.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 20 лістапада 2015
 
Дата публикации:20.11.2015
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:683
 
Ключевые слова:
Надежда Савченко Светлана Алексиевич Донецк Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме