https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дэлегацыя прадстаўнікоў беларускіх дзяржорганаў знаходзіцца ў Францыі


У Парыжы 15—18 верасня з рабочым візітам знаходзіцца дэлегацыя прадстаўнікоў органаў выканаўчай і заканадаўчай улады Беларусі. Дэлегацыю ўзначальвае першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч.
У склад дэлегацыі ўваходзяць намеснікі міністраў эканомікі, энергетыкі, старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па эканамічнай палітыцы, прадстаўнікі ПРААН і беларускага пасольства ў Парыжы, паведамляе прэс-служба МЗС.

Адбыліся сустрэчы беларускай дэлегацыі ў Федэрацыі французскіх акцыянераў у сферы дзяржаўна-прыватнага партнёрства (IGD), Грамадскім аб`яднанні па працы з інвестыцыямі ў медыцынскую сферу (ANAP). Праведзены сустрэчы членаў дэлегацыі з шэрагам буйных французскіх кампаній, зацікаўленых у рэалізацыі інвестыцыйных інфраструктурных праектаў у Беларусі ў межах дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

Візіт арганізаваны Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі пры садзеянні пасольства Беларусі ў Францыі ў межах праграмы праекта ЕС/ПРААН "Умацаванне нацыянальнага патэнцыялу ў галіне прымянення механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў Рэспубліцы Беларусь" з мэтай азнаямлення прадстаўнікоў дзяржорганаў Беларусі з вопытам развіцця дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў Францыі.

Мінск, 17 верасня 2015
 
Дата публикации:17.09.2015
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:666
 
Ключевые слова:
Инвестиции Медицина Беларусь-Франция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме