https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы кантрабандай возяць мяса з Украіны — і пазбаўляюцца аўтамабіляў


Жыхары беларуска-ўкраінскага памежжа імкнуцца ня толькі абуцца і адзецца ў суседзяў, але й зарабіць на вялізнай розьніцы ў коштах паміж Беларусьсю і Ўкраінай.
Апошнім часам многія імкнуцца атрымаць прыбытак, увозячы для перапродажу мяса. Для некаторых гэта сканчаецца буйнымі штрафамі і канфіскацыяй аўтамабіля.

Набыць у адкрытым гандлі якасную сьвініну, розныя мясныя рулеты ды шынку ва Ўкраіне можна па 3–4 даляры за кілё. У Беларусі — удвая даражэй. Адсюль і цікаўнасьць у беларусаў да такой прадукцыі.

А што гэтая цікаўнасьць заўважна ўзрасла, сьведчыць і мытны кантроль на беларуска-ўкраінскай мяжы. Толькі за два месяцы гомельскія мытнікі выявілі 13 выпадкаў схаванага перавозу мясной прадукцыі ў прыватных аўтамабілях.

На пункце пропуску «Новая Гута» мытнікі нядаўна знайшлі ў сьпінцы задняга сядзеньня і маторным адсеку гомельскага легкавіка 30,5 кіляграма сьвежага мяса. На ўладальніка аўтамабіля склалі адміністрацыйны пратакол, а сам легкавік як сродак перавозу кантрабанднага мяса ўзялі да суду пад арышт.

У мытні ўдакладняюць: «З 13 затрыманых аўтамабіляў ёсьць ужо й канфіскаваныя, у якіх перавозілі сала, мяса, каўбасы. Менавіта за гэта. Па транспарце суд прымае канчатковае рашэньне. Увоз такой прадукцыі падлягае вэтэрынарнаму кантролю. Тут з-за чаго канфіскацыя — не таму, што перавозіў мяса, а таму, што схаваў яго ў аўтамабілі ў тайніку. Калі б не хаваў, то кіроўцу проста б завярнулі: едзь і распараджайся мясам на сумежнай тэрыторыі альбо атрымлівай дазвол на ўвоз».

Беларусы, аднак, рызыкуюць. Пэўна, ня толькі каб самім пад’есьці, але й каб зарабіць на істотнай розьніцы ў коштах.

Сваімі назіраньнямі дзеліцца гамяльчук Уладзімер, які мае сваякоў у суседняй Украіне:

«Там таньней, адтуль і вязуць. Хто на што здатны — хто для сябе, а іншыя — і на продаж. Учора іду паўз „Эўраопт“, што на праспэкце Кастрычніка, гляджу — ужо цыганы ўкраінскай каўбасой гандлююць. Ня рэчамі, а ўкраінскімі каўбасамі. Выглядае, што ёсьць у іх крыніца пастаўкі. Гэта ж не адну палку каўбасы прывезьці — у валізе іх з паўтара дзясятка. Разумныя людзі, правільна робяць. Каўбасы ж усім хочацца! І мяса, і сала. Сваты жывуць ва Ўкраіне, дык раней так было: яны кабана вырасьцяць і палову нам аддаюць. Паедзеш, прывязеш — якое смачненнае сала! Цяпер нельга. А калі нельга, то ўзьнікае кантрабанда. А мы ж браты, трэба памагаць адзін аднаму. Купляць сала, каб быў у іх інтарэс гадаваць сьвіней».

Суразмоўца наагул лічыць, што варта ўладам больш дбаць пра кошты на тыя ж харчы на сваім унутраным рынку — праз канкурэнцыю, нават праз увоз іх з той жа Ўкраіны, калі толькі няма якога карантыну:

«Ніхто пра яго ня думае, пра ўнутраны рынак — думаюць правіцелі больш пра сябе. Яны там жывуць, а нам часам няма за што купіць ні мяса, ні сала. Няхай бы везьлі — у нас тавар быў бы таньнейшы. Я днямі Свабоду слухаў. Казалі, што бульба ў нас па 16 тысяч, а ва Ўкраіне — тры тысячы на нашы грошы. Разумны чалавек будзе заўсёды купляць там, дзе таньней».

Радыё Свабода, 25 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:25.06.2015
Тематика:Бизнес, Разное
Просмотров:748
 
Ключевые слова:
Украина Ценообразование Продукты питания Гомель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме