https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Расеі выйшлі з турмы больш за тысячу бізнэсоўцаў


За тры месяцы дзеяньня эканамічнай амністыі на волю выйшаў 1021 чалавек, яшчэ каля двух тысяч могуць прэтэндаваць на яе, калі пакрыюць шкоду, паведаміў упаўнаважаны ў правах прадпрымальнікаў у Расеі Барыс Цітоў.
«Кампэнсацыі страт – гэта праблема, якая сур`ёзна тармозіць працэс амніставаньня. Таму што хтосьці ня можа выплачваць шкоду ці ня хоча. Таксама ўзьнікаюць цяжкасьці з тым, як лічыць шкоду на стадыі сьледзтва», – кажа бізнэс-амбудсмэн.

Барыс Цітоў сьцьвярджае, што ў месцах пазбаўленьня волі па ўсіх эканамічных артыкулах знаходзіцца 13 тысяч 600 чалавек.

Праваабаронцы лічаць, што паводле эканамічных артыкулаў у Расеі асуджаныя больш за сто тысяч прадпрымальнікаў, аднак з праекту амністыі папярэдне прыбралі ўсе самыя «масавыя» артыкулу КК, таму амністыя ня будзе маштабнай.

Радыё Свабода
2 кастрычніка 2013, Менск
 
Дата публикации:02.10.2013
Тематика:Бизнес, Разное
Просмотров:997
 
Ключевые слова:
Амнистия Россия Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме