https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют на 22 жніўня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 22 жніўня 2013 года.
На 22 жніўня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.920 беларускіх рублёў (абсалютны максімум года)
Еўра — 11.950 (абсалютны максімум года)
Расійскі рубель — 270,50
Украінская грыўна — 1.097

Кошык валют — 3.066,43

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйныя курсы долара, расійскага рубля і грыўны не змяніліся, еўра — вырас на 60 рублёў (0,50%). Курс кошыка валют вырас на 5,14 рубля (0,17%) у параўнанні з папярэднім днём і на 51,47 рубля (1,71%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2012 года (3.014,96 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3397, "долар/расійскі рубель" — 32,976, "долар/грыўна" — 8,1313.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 22 жніўня долар купляюць па 8.850—8.920 і прадаюць па 8.940—9.050 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 5 рублёў (да 8.899), продажу — на 6 (да 8.966).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.850—8.900 пры куплі, 8.950—9.000 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 22 жніўня 2013
 
Дата публикации:22.08.2013
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:958
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Курс валют Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме