https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінскі планетарый арганізуе назіранне за сонечным зацьменнем, якое адбудзецца 25 кастрычніка


25 кастрычніка 2022 года адбудзецца частковае сонечнае зацьменне, паведамляецца ў тэлеграм-канале Мінскага планетарыя.
Назіраць за зацьменнем будзе магчыма ў Еўропе, на Блізкім Усходзе, у Цэнтральнай Азіі і Заходняй Сібіры, на паўночным усходзе Афрыкі, а таксама ў паўночна-ўсходняй частцы Атлантычнага акіяна, у той частцы Паўночнага Ледавітага акіяна, што абмывае Скандынаўскі паўвостраў і паўночны захад Расіі, і ў паўночна-заходняй частцы акваторыі Індыйскага акіяна.

У Мінску зацьменне 25 кастрычніка пачнецца ў 12 гадзін 17 хвілін. Максімальная фаза пакрыцця — 0.607, адбудзецца гэта ў 13 гадзін 29 хвілін. У 14 гадзін 41 хвіліну сонечнае зацьменне ў Мінску скончыцца. Усяго яно будзе доўжыцца 2 гадзіны 24 хвіліны і 7 секунд. Назіранні сонечнага зацьмення адбудуцца ў абсерваторыі Мінскага планетарыя пры бясхмарным надвор’і.

Сонечнае зацьменне адбываецца заўсёды ў маладзік, калі Зямля, Месяц і Сонца выстрайваюцца ў адну лінію, і дыск месяца закрывае для зямнога назіральніка сонца. Калі Месяц закрывае сабой толькі частку (край) сонечнага дыска, такое зацьменне называюць частковым.

«Папярэдняе сонечнае зацьменне можна было назіраць у абсерваторыі Мінскага планетарыя 10 чэрвеня 2021 года. Спадзяемся, што надвор’е дазволіць праназіраць і цяперашняе зацьменне. Наступнае частковае зацьменне адбудзецца ў Беларусі 29 сакавіка 2025 года», — распавёў загадчык Мінскага планетарыя Аляксандр Мікуліч.

Трэба дадаць, што назіранні сонца магчымыя толькі з выкарыстаннем спецыяльных фільтраў.

Звязда, 24 кастрычніка 2022
 
Дата публикации:24.10.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:872
 
Ключевые слова:
Частное затмение Астрономия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме