https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Віцебску вызначаны ўстановы адукацыі для членаў сям’і падлетка з Рыгі, які ўзяў інтэрв’ю ў Лукашэнкі


Для членаў сям’і падлетка з Рыгі Ільі Карозы, які ўзяў на «Славянскім базары» інтэрв’ю ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, вызначаны ўстановы адукацыі ў Віцебску
З дзіцячым садам, школай і вучылішчам вырашана. У верасні ўсе трое дзяцей пачнуць навучанне ва ўстановах адукацыі абласнога цэнтра. Пры выбары прыдатнай навучальнай установы для сярэдняга дзіцяці і дзіцячага сада для малодшага ўлічвалі пажаданні сям’і.

«Запыты дзяцей на атрыманне адукацыі ў Віцебску рэалізаваны ў поўным аб’ёме. Па старэйшым дзіцяці цяпер бацькі займаюцца ўстанаўленнем эквівалентнасці замежных дакументаў аб адукацыі дакументам Рэспублікі Беларусь. Як толькі гэта працэдура будзе пройдзена, пытанне па залічэнні падлетка ў Віцебскае кадэцкае вучылішча будзе вырашана. У парадку выключэння ён будзе залічаны. Для малодшых дзяцей таксама вызначаны ўстановы адукацыі, размешчаныя ў пешаходнай або транспартнай даступнасці ад месца пражывання. Іх выбар адбываўся з улікам запытаў дзяцей на далейшае атрыманне адукацыі. Запыты дзяўчынкі на музычную адукацыю і развіццё таксама будуць рэалізаваны», — адзначылі ва ўпраўленні.

Сям’я Ільі Карозы паведаміла карэспандэнту БелТА аб тым, што для маці прадастаўлена месца работы ў Віцебску, а таксама інтэрнат для сям’і.

Інтэрв’ю студэнтаў рыжскай дзіцячай Акадэміі радыё і тэлебачання, якое атрымала шырокі рэзананс, было запісана 14 ліпеня, у дзень адкрыцця «Славянскага базару». У Латвіі з-за гэтай падзеі адбыўся скандал, у выніку сям’я падлетка Ільі Карозы, які задаваў пытанні Прэзідэнту, была вымушана застацца ў Беларусі. Дзякуючы падтрымцы кіраўніка дзяржавы і мясцовай улады яны змаглі перавезці ў Віцебск свае рэчы і апаратуру акадэміі. Саму ўстанову ў Рызе закрываюць, яе заснавальнік плануе адкрыць новы праект ужо ў нашай краіне, стварыўшы медыяпрастору для беларускіх дзяцей. Раней Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што вучням акадэміі і іх бацькам прадаставяць беларускае грамадзянства па паскоранай праграме. Ужо 5 жніўня сям’я атрымала даведкі аб яго набыцці. Адзначалася, што хутка ім выдадуць біяметрычныя пашпарты.

Звязда, 17 жніўня 2022
 
Дата публикации:17.08.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1042
 
Ключевые слова:
Илья Кароза Латвия Гражданство Беларуси Соцзащита
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме