https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першы электрычны кар’ерны самасвал БелАЗ прэзентавалі на Форуме рэгіёнаў


У рамках ІХ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Гродне адбудзецца прэзентацыя тэхнікі буйных прадпрыемстваў машынабудавання.
Экспазіцыя разгорнута на плошчы Леніна. Незвычайных памераў тэхніка ўжо прыцягнула ўвагу гродзенцаў. Сапраўднай фотазонай сталі магутныя БелАЗы, якія прадстаўлены ў некалькіх відах. А ўсяго на плошчы ў Гродне сваю тэхніку прадэманструюць 13 машынабудаўнічых прадпрыемстваў Беларусі.

Уся тэхніка зусім новая, літаральна з канвеера і прыбыла ў Гродна яшчэ ў фанерных скрынях. Зборка вядзецца пры дапамозе крана і міні-пагрузчыка. Работа пачалася яшчэ ў выхадныя. Большая частка тэхнікі ўжо сабрана. Больш усяго ўражваюць самазвалы, якія выпускаюцца на розных прадпрыемствах холдынгу БелАЗ. Напрыклад, мадэль МоАЗ 7505 ( Магілёў) прызначаны для перавозкі грузаў у складаных умовах, там дзе дрэнныя дарогі. Ён можа перавезці адразу 25 тон.

Але ёсць і самазвал, грузападымальнасць якога ўдвая больш. Такі «волат» працуе ў кар’ерах, дзе здабываюць горную пароду. Будзе прадстаўлена і навінка. Гэта першы электрычны кар’ерны самазвал, які зможа перавезці да 90 тон грузу. Запас акумулятарнай зарадкі разлічаны на дзве гадзіны работы. Кошт такой мадэлі крыху больш за 1,5 млн долараў. Мяркуецца, што выпуск электрасамазвала пачнецца ў наступным годзе.

Прадстаўлены ў экспазіцыі і аэрадромны цягач, які мае кабіны з абодвух бакоў. Такая мадэль патрэбна для буксіроўкі самалётаў.

Усяго свае мадэлі прадставяць 13 буйнейшых машынабудаўнічых прадпрыемстваў Беларусі. Яе ўрачыстае адкрыццё адбудзецца падчас работы ІХ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў Гродне 30 чэрвеня — 1 ліпеня. Як паведамілі ва ўпраўленні эканомікі Гродзенскага гарвыканкама, удзельнікамі выстаўкі стануць такія прадпрыемствы, як «Мінскі трактарны завод», «Мінскі маторны завод», «Гомсельмаш», «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш», «БелАЗ», «МАЗ», «Лідсельмаш», холдынг «Аўтакампаненты», «Амкадор» і іншыя. Было падкрэслена, што многія кампаніі паспяхова супрацоўнічаюць з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі. А форум — лепшая пляцоўка для дэманстрацыі прадукцыі беларускай тэхнікі.

Аўтар: Маргарыта Ушкевіч
Звязда, 28 чэрвеня 2022
 
Дата публикации:28.06.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:1172
 
Ключевые слова:
Инновации Электромобиль Автопром БелАЗ МоАЗ Спецтехника
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме