https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Страту нюху пры ковідзе звязалі з пашкоджаннямі аксонаў у нейронах носа


Высновы навукоўцаў былі апублікаваныя ў артыкуле ў часопісе JAMA Neurology.
Біёлагі высветлілі, што носьбіты каранавіруса часта губляюць нюх з-за таго, што COVID-19 выклікае масавыя пашкоджанні аксонаў у нейронах нюхальнага эпітэлія носа, а таксама парушае працу яго дробных крывяносных сасудаў. 

«Наша даследаванне паказвае, што каранавірусная інфекцыя досыць часта прыводзіць да развіцця масавых пашкоджанняў аксонаў і крывяносных сасудаў у нюхальным эпітэліі носа. У некаторых выпадках гэтыя пашкоджанні аказваюцца настолькі сур’ёзнымі, што яны могуць прывесці да пастаяннай страты нюху», — пішуць даследнікі.

Пранікненне каранавіруса SARS-CoV-2 у арганізм чалавека досыць часта суправаджаецца развіццём анасміі, стратай здольнасці адчуваць пахі, а таксама значным пагаршэннем здольнасці распазнаваць смак ежы. Па першых падліках навукоўцаў, анасмія была ў ад 33% да 68% пацыентаў, якія перахварэлі COVID-19 падчас першых хваляў пандэміі.

Група амерыканскіх біёлагаў пад кіраўніцтвам прафесара Універсітэта штата Мэрыленд у Балтыморы (ЗША) Сінція Драхенберг раскрыла механізмы развіцця анасміі падчас аналізу ўзораў тканак, вынятых з мозгу і насаглоткі двух дзясяткаў пацыентаў, якія загінулі ад цяжкіх формаў каранавіруснай інфекцыі або па іншых прычынах.

Звязда, 12 красавіка 2022
 
Дата публикации:12.04.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:672
 
Ключевые слова:
Коронавирус Симптомы Исследование Обоняние
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме