https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спадарожнік "Канопус-В" і яго беларускі аналаг БКА цалкам адпавядаюць найвышэйшым замежным аналагам


Пра паведаміў 21 ліпеня журналістам генеральны дырэктар Усерасійскага навукова-даследчага інстытута электрамеханікі імя Іасіф`яна Леанід Макрыдзенка.
Расійскі спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (ДЗЗ) "Канопус-В" і яго беларускі аналаг БКА, якія запускаюцца 22 ліпеня з Байканура, будуць працаваць у адзінай сістэме.

"Абодва спадарожнікі створаныя ва УНДІ электрамеханікі — два касмічныя апараты-блізняты, якія будуць працаваць у адзінай касмічнай сістэме", — цытуе Макрыдзенка РІА Новости.

Ён адзначыў, што абодва спадарожнікі зробленыя "па самых найноўшых тэхналогіях". Маса кожнага з іх — каля 400 кг, і па сваіх характарыстыках яны цалкам адпавядаюць найвышэйшым замежным аналагам.

Гаворачы пра бартавую апаратуру спадарожніка, гендырэктар паведаміў, што "мэтавую нагрузку для іх рабілі ў Беларусі". "Яны абуладкаваныя тэлескопамі з распазнаваннем 2 м у чорна-белай выяве і 10 м — у каляровай", — сказаў Макрыдзенка.

Збор інфармацыі са спадарожнікаў будзе ажыццяўляцца або ў рэжыме рэальнага часу, або пры праходжанні спадарожнікаў над наземнымі каманднымі пунктамі.

Запускі з Байканура ракеты-носьбіта "Саюз ФГ" з апаратамі з Расіі, Беларусі, Германіі і Канады прызначаныя на раніцу 22 ліпеня.

БелаПАН
Мінск, 21 ліпеня 2012
 
Дата публикации:21.07.2012
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1890
 
Ключевые слова:
Белорусский спутник Дистанционное зондирование Земли Байконур Космос
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме