https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сікорскі: Польшча возьме ўдзел у кампенсацыі арыштаванай маёмасці Алеся Бяляцкага


"Польшча возьме ўдзел у кампенсацыі арыштаванай маёмасці беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага", — заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі 29 лістапада на Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Познані (Польшча).
Так ён пракаментаваў чуткі аб тым, што польскае пасольства ў Мінску нібыта адмовілася браць удзел у выплаце кампенсацыі.

Нагадаем, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Такое рашэнне аб`явіў 24 лістапада суддзя суда Першамайскага раёна Мінска Сяргей Бандарэнка. Праваабаронца прызнаны вінаватым на падставе часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры).

Сёння на прэс-канферэнцыі ў Познані Сікорскі паведаміў, што нядаўна размаўляў з жонкай Алеся Бяляцкага і Польшча спрабуе дапамагчы яго сям`і — але так, каб не нашкодзіць праваабаронцы і яго блізкім.

Паводле слоў кіраўніка МЗС, Польшча асуджае прыгавор, вынесены Бяляцкаму. Еўрасаюз, падкрэсліў ён, можа пашырыць спіс неўязных, уключыўшы ў яго адказных за крымінальны пераслед беларускага праваабаронцы.

Як раней паведамляў БелаПАН, Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства праходзіць у Познані 28—30 лістапада. Ад Беларусі ў ім удзельнічаюць 24 прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый, а таксама спецыяльна запрошаны госць ад закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна".

Многія ўдзельнікі беларускай дэлегацыі былі сёння на форуме ў футболках з партрэтам Бяляцкага.

Антон Тарас, БелаПАН
Познань, 29 лістапада 2011
 
Дата публикации:29.11.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2438
 
Ключевые слова:
Правозащита Алесь Беляцкий Польша-Беларусь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме