https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каардынацыйны механізм па прафілактыцы наркаманіі будзе створаны ў межах АДКБ


Галоўныя нарколагі дзяржаў — членаў АДКБ створаць рабочую групу для прафілактыкі наркаманіі, лячэння і рэабілітацыі нарказалежных. Пра гэта паведаміў 26 лістапада журналістам прэс-сакратар арганізацыі Уладзімір Зайнетдзінаў па выніках першай нарады галоўных нарколагаў краін АДКБ, якая прайшла ў Маскве.
Паводле інфармацыі Зайнетдзінава, размова на нарадзе ішла аб магчымасці фарміравання ў межах АДКБ каардынацыйнага механізма па прафілактыцы наркаманіі, лячэнні і рэабілітацыі хворых на наркаманію. "Для гэтага неабходна сфарміраваць часовую рабочую групу, якая зоймецца распрацоўкай адпаведных дакументаў", — цытуе прэс-сакратара РІА Новости.

На нарадзе была дасягнута дамоўленасць аб рэгулярных сустрэчах галоўных нарколагаў дзяржаў — членаў АДКБ па гэтай праблематыцы.

Прадстаўнік арганізацыі адзначыў, што галоўныя нарколагі дамовіліся арганізаваць абмен інфармацыйнымі матэрыяламі аб вопыце працы са спажыўцамі наркотыкаў, у тым ліку з ВІЧ-інфікаванымі. Акрамя таго, наркалагічныя службы дзяржаў АДКБ штогод у канцы снежня будуць накіроўваць у сакратарыят арганізацыі звесткі аб немедыцынскім спажыванні наркотыкаў і псіхатропных рэчываў.

Арганізацыя дагавора аб калектыўнай бяспецы была створана на аснове Дагавора аб калектыўнай бяспецы, падпісанага 15 мая 1992 года краінамі — членамі СНД. Зараз у АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан.

БелаПАН
Мінск, 26 лістапада 2011
 
Дата публикации:26.11.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2237
 
Ключевые слова:
Наркотрафик Борьба с наркотиками ОДКБ Коллективная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме