https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спецыялісты назвалі мабільныя тэлефоны "бомбай замаруджанага дзеяння"


Больш за 200 акадэмічных даследаванняў звязваюць выкарыстанне мабільных тэлефонаў з сур`ёзнымі праблемамі са здароўем, уключаючы ракавыя пухліны-гліёмы, піша Thе Dаіlу Mаіl.
Група брытанскіх навукоўцаў заявіла ў апублікаванай справаздачы, што ўрад недаацэньвае пагрозу для здароўя, якая зыходзіць ад прылад. Асабліва тэлефоны небяспечныя для дзяцей.

Эксперты прапануюць школам, крамам, якія прадаюць тэлефоны, і сістэме аховы здароўя далучыцца да кампаніі, накіраванай на змяншэнне выкарыстання мабільных тэлефонаў. Адмыслоўцы нагадваюць: яшчэ ў 2008 годзе шведскія навукоўцы даказалі, што дзеці, якія выкарыстоўваюць мабільныя тэлефоны, у пяць разоў больш за астатніх рызыкуюць зарабіць гліёму. А іншыя навуковыя работы паказалі негатыўны ўплыў тэлефонаў на колькасць сперматазоідаў, на клеткі мозгу і на развіццё праблем з паводзінамі ў дзяцей, чые маці карысталіся падчас цяжарнасці мабільнікамі. Як адзначае адзін з аўтараў справаздачы Кевін О`Ніл, пухліна мозгу можа знаходзіцца ў латэнтным стане 30 гадоў. Так што рэальныя наступствы выкарыстання тэлефонаў яшчэ не відавочныя.

Звязда, 10 лістапада 2011
 
Дата публикации:10.11.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1761
 
Ключевые слова:
Опухоль мозга Мобильные телефоны Здоровье
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме