https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Максімум намаганняў трэба накіраваць на тое, каб знайсці новыя шляхі падтрымкі росту нараджальнасці


Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар`яна Шчоткіна.
"Акрамя таго, што ёсць нейкія асабістыя праблемныя пытанні ў кожнага чалавека, ёсць агульнадзяржаўныя пытанні і, бадай, самае асноўнае пытанне, якое гучыць цяпер, - гэта, вядома, дэмаграфічная бяспека. Тое, што апошнім часам нараджальнасць знізілася, вельмі трывожыць усіх. І нездарма кіраўнік дзяржавы некалькі разоў акцэнтаваў нашу ўвагу на тым, што будучыні без дзяцей не бывае", - сказала Мар`яна Шчоткіна.

Яна адзначыла, што ўсім неабходна шукаць варыянты падтрымкі нараджальнасці. "Вядома, цяпер максімум намаганняў усіх трэба накіраваць на тое, каб знайсці новыя шляхі падтрымкі. Трэба, па-першае, цаніць тое, што ёсць, па-другое, прапаноўваць, што можна змяніць. І аб гэтым перш за ўсё павінны гаварыць самі сем`і, - падкрэсліла Мар`яна Шчоткіна. - Бо сацыялагічныя апытанні і анкетаванне моладзі паказалі, што кожная сям`я хацела б мець дзяцей. Як мінімум, двое. Але разам з тым, паказвае статыстыка, як было больш сем`яў аднадзетных, яны так і засталіся".

"Ёсць даручэнне Прэзідэнта перагледзець сістэму. Я думаю, што гэту работу ўрад будзе праводзіць - гісторыя паказвае, што, калі ўводзяцца нейкія новыя меры падтрымкі, то яны працуюць два-тры гады. Потым да іх прывыкаюць і трэба ўжо нешта змяняць", - расказала яна.

Мар`яна Шчоткіна заўважыла, што насцярожвае перыяд нараджэння першага дзіцяці - ён ужо наблізіўся да 30 гадоў: "Можа, трэба падумаць пра меры падтрымкі менавіта маладых сем`яў з дзецьмі, студэнцкіх сем`яў. Гэта можна рабіць праз сістэму стыпендый, інтэрнатаў. Гэта таксама ўсё патрэбна абмяркоўваць, разам выпрацоўваць".

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі прапанавала прысылаць прапановы па такіх навацыях у Беларускі саюз жанчын, дзе яна з`яўляецца старшынёй. "Мы абавязкова данясём гэту інфармацыю да зацікаўленых, абмяркуем", - сказала Мар`яна Шчоткіна.

11 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.03.2019
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:370
 
Ключевые слова:
Демография Соцзащита в Беларуси Материнство и детство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме