https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


65-гадовы прэзідэнт Расіі абраны на чацвёрты тэрмін


Паводле вынікаў апрацоўкі Цэнтрвыбаркамам РФ 99% пратаколаў Уладзімір Пуцін атрымаў 76,65% галасоў. Выбары прайшлі 18 сакавіка.
На другім месцы прадстаўнік Камуністычнай партыі Павел Грудзінін — 11,82%, на трэцім — лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Уладзімір Жырыноўскі з 5,68%. Астатнія пяць кандыдатаў набралі менш за 2% галасоў: Ксенія Сабчак ("Грамадзянская ініцыятыва") — 1,66%; Рыгор Яўлінскі ("Яблака") — 1,04%; Барыс Цітоў (Партыя росту) — 0,75%; Максім Сурайкін (Камуністы Расіі) — 0,68%; Сяргей Бабурын (Расійскі агульнанародны саюз) — 0,65%.

У Беларусі было створана 13 участкаў для галасавання расійскіх грамадзян: у Мінску, ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў Клецку-2, Бабруйску, Астраўцы, Барысаве, Баранавічах, Оршы і Полацку. Згодна са звесткамі беларускага МУС, у краіне зарэгістравана прыкладна 105 тыс. грамадзян РФ.

Пасол Расіі ў Мінску Аляксандр Сурыкаў заявіў журналістам, што галасаваў за Пуціна. На думку дыпламата, пасля выбараў у адносінах дзвюх дзяржаў "сур`ёзных змен у бок пагаршэння чакаць немагчыма, а ў бок далейшай інтэграцыі — трэба, бо гэта залог поспеху нашых краін на найбліжэйшыя гады".

12 сакавіка на сустрэчы з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "ёсць шэраг пытанняў, якія пасля прэзідэнцкіх выбараў варта сур`ёзна абмеркаваць, прааналізаваўшы сітуацыю: і ў сферы ваенна-палітычнага супрацоўніцтва, і ў сферы эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі".

Паводле слоў Лукашэнкі, у Расіі ва ўмовах прэзідэнцкай выбарчай кампаніі актывізуюцца не толькі рознага роду эліты, зацікаўленыя людзі, але і грамадства ў цэлым.

"У Беларусі таксама мы назіраем і адчуваем гэты пульс. І ўсё гэта не можа не адбівацца і на Беларусі. Але, на нашу радасць да лепшага. Таму што не толькі актывізуецца грамадства напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, але і эканоміка. А паколькі найцяснейшым чынам нашы эканомікі звязаныя, спалучэнне высокае, натуральна, гэта ў плюс і для Беларусі. Галоўнае — гэты тэмп і пасля выбараў падтрымаць. Думаю, здолеем", — сказаў афіцыйны лідар.

Уладзімір Пуцін абіраўся прэзідэнтам у 2000, 2004 і 2012 гадах, атрымаўшы адпаведна 52,90; 71,31 і 63,60% галасоў. У адрозненне ад Лукашэнкі, ён не пайшоў на адмену канстытуцыйнай забароны займаць гэтую пасаду больш як два тэрміны запар аднаму чалавеку, таму на выбарах-2008 кандыдатам ад улады стаў першы намеснік прэм`ер-міністра Дзмітрый Мядзведзеў. Пасля яго перамогі Пуцін узначаліў урад, а праз чатыры гады памяняўся з Мядзведзевым месцамі. З 2012 года тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у РФ павялічаны з чатырох да шасці гадоў.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 19 сакавіка 2018
 
Дата публикации:19.03.2018
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:630
 
Ключевые слова:
Россия Выборы Владимир Путин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме