https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускае івэнт-агенцтва TDI Extra заваявала галоўны прыз міжнароднай прэміі Global Event Awards


Цырымонія ўзнагароджання адбылася 2 лютага ў Маскве.
Галоўны прыз міжнароднай прэміі сярод лепшых івэнт-агенцтваў краін СНД і Балтыі Global Event Awards дастаўся беларускай кампаніі TDI Extra, якая прызнаная агенцтвам года. 

"Задача Global Event Awards — аб`яднаць рынак івэнт-паслуг і прыцягнуць увагу да івэнт-індустрыі. Сам па сабе ўдзел у GEA дае своеасаблівы знак якасці, пацвярджае прэстыж і рэпутацыю агенцтва як паспяховага і вартага даверу не толькі ў сваёй краіне, але і на міжнародным рынку", — адзначылі ў TDI Extra.

У шостай прэміі Global Event Awards-2017 узялі ўдзел 94 праекты з сямі краін. Ацэньваліся лепшыя мерапрыемствы, праведзеныя ў 2017 годзе.

TDI Extra стала ўладальнікам узнагарод у намінацыі "Лепшае карпаратыўнае мерапрыемства бюджэтам больш за 10.000 долараў" — трэцяе месца за юбілейнае мерапрыемства кампаніі "МТС" у Рэспубліцы Беларусь (15 гадоў) "Месца тваёй сілы" і другое месца за праект "Навагодняе мерапрыемства WG Polis". За гэты ж праект агенцтву дасталася першае месца ў намінацыі "Лепшае навагодняе мерапрыемства". У намінацыі "Лепшы івэнт для брэнда" было прысуджанае другое месца за праект "Раптоўны муж", у намінацыі "Лепшае івэнт-маркетынгавае мерапрыемства" — другое месца за гэты ж праект. Беларускай кампаніі таксама дасталіся: трэцяе месца ў намінацыі "Лепшае масавае мерапрыемства" (за правядзенне Еўрапейскага фестывалю "А-фэст" у Мінску) і першае месца ў намінацыі "Лепшае мерапрыемства ў гульнёвым фармаце" — за праект "Юбілейнае мерапрыемства кампаніі "МТС" у Рэспубліцы Беларусь (15 гадоў) "Месца тваёй сілы".

"У першую чаргу хацелася б падзякаваць нашым кліентам, без якіх мы б ніколі не атрымалі гэтыя ўзнагароды, — адзначыў кіраўнік і партнёр TDI Extra Артур Далівеля. — Нам вельмі прыемна прадстаўляць краіну на такіх івэнтах. У планах на наступны год — павялічыць маштаб, выйсці на міжнародны рынак і набраць у каманду яшчэ больш прафесіяналаў. Хочам сказаць дзякуй за давер нашым кліентам, якія далі нам магчымасць рэалізаваць такія смелыя праекты! Мы ганарымся сваімі працамі, крутымі кліентамі і кожным талентам у нашай камандзе".

TDI Extra на працягу доўгага часу з`яўляецца адным з лідараў івэнт-індустрыі ў Беларусі і краінах СНД. У 2011—2013 гадах агенцтва займала першае месца ў афіцыйным рэйтынгу крэатыўнасці рэкламных агенцтваў Беларусі, у 2014-м — стала лепшым івэнт-агенцтвам Беларусі і СНД па выніках прэмій "Чырвоная морква" і Global Event Awards. TDI Extra стварыла і правяло дзясяткі ўнікальных праектаў для найбуйнейшых кампаній з сусветнымі імёнамі — ад інсэнтыву і спартыўнага тымбілдынгу да маштабнай міжнароднай канферэнцыі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 7 лютага 2018
 
Дата публикации:07.02.2018
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:584
 
Ключевые слова:
Global Event Awards-2017 Корпоративное мероприятие Реклама Креативность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме