https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Забойства Вайніцкага — знак актывізацыі літоўскай мафіі


У часе сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі ў інфармацыйным агенцтве BNS яе удзельнікі заявілі, што некалькі нападаў на вядомых у Літве людзей, якія адбыліся цягам апошняга тыдня, могуць быць зьвязанымі між сабой.
Літоўскія супольнасьці прадпрымальнікаў, грамадзкія лідары сёньня заявілі, што забойства Рамана Вайніцкага, якое адбылося адначасова з шэрагам нападаў на іншых вядомых людзей у Літве, можа быць паказьнікам актывізацыі арганізаваных злачынных груповак і што сытуацыя нагадвае першае дзесяцігодзьдзе незалежнасьці Літвы, калі ў краіне лютавалі крымінальныя групоўкі.

10 сакавіка ўвечары у Коўне быў жорстка зьбіты вядомы фінансіст, былы прэзыдэнт Літоўскай фэдэрацыі футболу Лютаўрас Варанавічус. У той жа час быў напад на журналіста газэты з найбольшым накладам у Літве, «Lietuvos rytas», Лукаса Пілецкаса. 6 сакавіка ў падвале свайго дома быў знойдзены забітым вядомы ў Літве адзін з лідэраў беларускай дыяспары Раман Вайніцкі.

На прэсавай канфэрэнцыі выступілі генэральны дырэктар Літоўскай канфэдэрацыі працадаўцаў-прадпрымальнікаў Данас Арлаўскас, прэзыдэнт Нацыянальнага агенцтва аграпрамысловага бізнэсу Гінтаўтас Бабравічус, прэсавы прадстаўнік Літоўскай мужчынскай баскетбольнай зборнай Лінас Кунігяліс і адвакат Віцяніс Дзегарайціс. «Няўжо мы вяртаемся у цёмныя часы „Віленскай брыгады“, да часоў „дактараса“ [злачынная групоўка ў Літве 1990-х — РС] ?! Ці мы не атрымалі ніякіх урокаў у выніку забойстваў журналіста Вітаса Лінгіса, прадпрымальнікаў Сігітаса Чаўпы, Гінтараса Плушчаўскаса, Валдаса Якуціса, Гедымінаса Кесіса і яго сына Валдаса, ксяндза Рычардаса Мікутавічуса і іншых жахлівых трагедыяў?» — з такімі пытаньнямі грамадзкія лідэры зьвярнуліся публічна да праваахоўных органаў і грамадзянскай супольнасьці.

Літоўскія грамадзкія лідэры і прадпрымальнікі заклікалі да рашучых захадаў супраць злачынстваў, магчыма зьвязаных з аднаўленьнем актыўнасьці арганізаваных злачынных груповак каб прадухіліць магчымыя новыя, яшчэ больш маштабныя, трагедыі.

Праваахоўныя органы Літвы праводзяць расьсьледаваньні і пакуль адмаўляюцца камэнтаваць сытуацыю.

Радыё Свабода, 14 сакавіка 2013
 
Дата публикации:14.03.2013
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1378
 
Ключевые слова:
Пресс-конференция Литва Криминал Коўна
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме