https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь застаецца лідарам сярод краін СНД па індэксу чалавечага развіцця


Аб гэтым паведамілі ў аддзеле сувязей з грамадскасцю Міністэрства эканомікі, каменціруючы значнае паляпшэнне пазіцыі рэспублікі ў рэйтынгу па індэксу чалавечага развіцця, апублікаваным ААН.
"Важным станоўчым момантам стала значнае павышэнне пазіцыі Беларусі ў рэйтынгу на 15 пазіцый - з 65 на 50 месца сярод 187 дзяржаў", - адзначаюць у Міністэрстве эканомікі. Пры гэтым павялічылася і само значэнне індэкса для рэспублікі (з 0,756 да 0,793). На рост рэйтынгавага значэння ў найбольшай ступені паўплывала павелічэнне па састаўных частках "сярэдняя працягласць навучання" (з 9,3 да 11,5 года) і "чаканая працягласць жыцця" (з 70,3 да 70,6 года), растлумачылі ў міністэрстве.

"Беларусь па-ранейшаму ўваходзіць у групу краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця, прычым ад групы краін з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця яе аддзяляюць усяго 3 пазіцыі. Таксама рэспубліка застаецца лідарам сярод краін СНД - бліжэй за ўсё знаходзіцца Расія (55 месца), Казахстан займае 69 пазіцыю", - адзначылі ў Міністэрстве эканомікі.

Індэкс чалавечага развіцця (ІЧР), які публікуецца Арганізацыяй Аб`яднаных Нацый, з`яўляецца часткай глабальнага штогадовага Даклада аб чалавечым развіцці. У новай публікацыі ААН "Даклад аб чалавечым развіцці 2013. Узвышэнне Поўдня: чалавечы прагрэс у разнастайным свеце" адзначаецца, што ўсе краіны паскорылі тэмпы росту сваіх дасягненняў у галіне адукацыі, аховы здароўя і даходу, што вымяраюцца ІЧР.

19 сакавіка, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.03.2013
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1536
 
Ключевые слова:
Индекс человеческого развития Рейтинг Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме