https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 250 беларускіх выданняў прадставілі на Латвійскай кніжнай выстаўцы


Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, які ўзначаліў беларускую дэлегацыю.
Беларускі стэнд прадставіў больш за 250 выданняў на Латвійскай кніжнай выстаўцы, якая прайшла 1-3 сакавіка ў Рызе. Найбольшую цікавасць выклікалі кнігі па народнай творчасці і фальклоры, медыцыне і псіхалогіі, а таксама дзіцячая літаратура.

"На кожнай міжнароднай кніжнай выстаўцы мы не толькі папулярызуем Беларусь, але і атрымліваем новы вопыт, вызначаем эканамічныя стратэгіі і планы друкарскай галіны, кнігараспаўсюджвання і кнігавыдання, а таксама падмячаем тое, што дасць магчымасць зрабіць Мінскі кніжны форум яшчэ больш цікавым", - адзначыў намеснік міністра.

Асаблівасць кніжнай выстаўкі Латвіі была ў тым, што ў адным павільёне аб`ядналі дзве экспазіцыі: кніжную і адукацыйную. "Магчыма, і нам варта ўзяць гэты прыём на ўзбраенне, таму што такім чынам на выстаўку была прыцягнута вялікая колькасць моладзі", - дадаў ён.

Начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Алена Паўлава, якая ўваходзіла ў склад дэлегацыі, падкрэсліла, што кніжны кірмаш у Рызе асаблівую ўвагу ўдзяліў юным наведвальнікам. "На разнастайных дзіцячых пляцоўках былі паказаны не толькі навінкі дзіцячай літаратуры, але і лялечны спектакль, праведзены майстэрні, гульні, арганізавана зона пясочных лямпаў. Думаю, нам таксама варта рабіць больш дзіцячых пляцовак на Мінскай кніжнай выстаўцы", - дадала яна.

Акрамя таго, беларуская дэлегацыя пазнаёмілася з новымі тэхналогіямі кнігавыдання. Як расказаў Ігар Бузоўскі, пры наведванні Елгаўскай друкарні ім прадставілі высокатэхналагічнае паліграфічнае абсталяванне. "Яны штогод абнаўляюць вытворчасць, таму што без гэтага немагчыма канкурыраваць на кніжным рынку. І калі мы не будзем абнаўляць тэхніку - канкурыраваць на еўрапейскім рынку проста не зможам. Перамагае толькі той, хто выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі. Абнаўленне і прафесіяналізм - залог поспеху кнігавыдавецкай галіны", - падкрэсліў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, беларускія кнігавыдаўцы пераканаліся, што рухаюцца ў правільным напрамку, змяняючы падыходы ў арганізацыі распаўсюджвання кніг, друкаванай прадукцыі, перыёдыкі, праз абнаўленні і фарміраванне новых форм падачы, у ліку якіх і разумныя кіёскі "Белсаюздруку", і новыя магазіны. Дарэчы, сёння ў час сустрэчы з журналістамі генеральны дырэктар ААТ "Белкніга" Аляксандр Вашкевіч анансаваў адкрыццё абноўленага кніжнага магазіна "Светач" еўрапейскага фармату, якое запланавана на 30 красавіка.

ХХII Міжнародная Латвійская кніжная выстаўка сабрала каля 100 экспанентаў з васьмі краін: Латвіі, Чэхіі, Літвы, Расіі, Турцыі, Германіі, Беларусі і Украіны. За час работы кніжнага форуму былі праведзены 102 культурныя мерапрыемствы, уключаючы 24 святы адкрыцця новых кніг, адбылося больш за 150 сустрэч з аўтарамі. За тры дні выстаўку наведалі амаль 16,4 тыс. чалавек.

6 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.03.2019
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:326
 
Ключевые слова:
Латвия Книжная выставка Рига
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме