https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эмігранцкая песня


Ёсць на свеце такія бадзягі,
Што не вераць ні ў бога, ні ў чорта,
Ім прыемны стракатыя сцягі
Караблёў акіянскага порта.

I няма ім каго тут пакінуць,
Бо нікога на свеце не маюць.
Ўсё ім роўна: ці жыць, ці загінуць,-
Аднаго яны моцна жадаюць:

Пабываць у краях незнаёмых,
Ды зазнаць там і шчасця і гора,
I загінуць у хвалях салёных
Белапеннага сіняга мора.

Але мы - не таго мы шукаем,
Не таго на чужыне нам трэба.
Не рассталіся б мы з нашым краем,
Каб было дзеля нас у ім хлеба.

I на вулцы пад грукат, пад гоман,
Дзе натоўп закруціўся рухавы,
Нам маячыцца вёсачка, Нёман
I агні партавыя Лібавы.

(1914)


 

Кoличество переходов на страницу: 1894