Класіка беларускай паэзіі і раней перакладалі ды прапагандавалі ў Сербіі, з якой у беларускай літаратуры лучнасць самая цесная.
А вось толькі што асобным выданнем выйшлі ў свет пераклады, здзейсненыя Даянай Лазаравіч. «Вянок» па-сербску стаў і падсумоўваннем пэўных зацікаўленняў літаратара ў яе вывучэнні беларускага прыгожага пісьменства.
Даяна Лазаравіч — ужо вядомы ў Бялградзе і Мінску літаратуразнаўца. У гэтым годзе яна абараніла магістарскую дысертацыю па бібліяграфіі беларуска-сербскіх сувязяў. Між іншым, першую ў краіне.
Так што, сёлета ў Даяны — адразу дзве значныя падзеі: выданне сербскага «Вянка» і выданне бібліяграфічнага даведніка. У розных перыядычных выданнях яшчэ раней былі надрукаваны пераклады паэзіі Петруся Броўкі, Уладзіміра Караткевіча, Анатоля Грачанікава, іншых беларускіх мастакоў слова.

Днямі Даяна Лазаравіч пабывала ў Мінску, прыняла ўдзел у рабоце Міжнароднай летняй школы беларусістыкі. Творчыя здабыткі сербскай перакладчыцы і даследчыцы адзначаны Ганаровай граматай Выдавецкага дома «Звязда» і Граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Спадарыню Даяну прымалі ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзе яна падзялілася планамі на будучыню. Сербскую перакладчыцу запрасілі на традыцыйную Міжнародную выстаўку-кірмаш, якая пройдзе па традыцыі ў лютым 2018 года ў Мінску.
Мяркуецца, што ганаровым госцем выстаўкі будзе Сербія. Удзел у сустрэчы ў Міністэрстве інфармацыі прыняў вядомы беларускі сербіст доктар філалагічных навук Іван Чарота. Ён выдатна валодае сербскай мовай, выдаў каля 100 кніг перакладаў з сербскай на беларускую і рускую мовы, а таксама — з беларускай на сербскую. Іван Аляксеевіч назваў выданне «Вянка» па-сербску падзеяй, якая надае новы віток увагі да спадчыны класіка беларускай паэзіі ва ўсёй Еўропе.

Мікола Берлеж
Крыніца, 6 ліпеня 2017
Крыніца, 6 ліпеня 2017
Кoличество переходов на страницу: 407
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |