https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Полацак і Літва. XIII ст.


З Xст. Полацак быў швэцкай калёніяй. Тут кіраваў швэцкі князь Рагвалод (Ragnvald). І толькі ў 1219г. князі люцічаў з Менцліна Булевічы і Рускевічы з сваімі дружынамі між Нёманам і Мазовіяй, на землях яцьвягаў, стварылі неўзабаве да прыходу прусаў Міндоўга другую Літву як сваю калёнію.

У 1230г. прускі кароль Рынгальд пад ціскам нямецка-польскай экспансіі пачаў шукаць "зямлю абжытую" для зыходу з Прусіі прускага народу, і народаў славян і балтаў Палаб'я і Памор'я, якія раней хаваліся ў Прусіі, дзе служылі прускаму каралю. Ён напаў на васальныя Кіеву княствы на тэрыторыі Заходняй Беларусі і пабіў кіеўскіх акупантаў - князёў Давіда Луцкага і Дзьмітрыя Друцкага з іх русінскімі дружынамі. Адначасна адбыўся рокаш у Полацаку, і Рынгальд далучыў яго да сваіх новых уладаньняў.

Пасьля сьмерці прускага караля Рынгольда (1242г.) на Літву прыйшоў ягоны сын Міндоўг. Калі ён ствараў ВКЛ, прывёў войска з 30тыс. рыцараў славянаў і балтаў Палаб'я і Памор'я - люцічаў, абадрытаў, русінаў выспы Русін-Руген, лужыцкіх сорбаў і саміх прусаў Парусься. Яны й іх нашчадкі стварылі ВКЛ ад Балтыкі да Чорнага мора: пабілі Кіеўскую Русь і татар Арды, а ў 1410г. - Тэўтонскі ордэн.

9 верасня 2010


 

Кoличество переходов на страницу: 1351


Комментарии