https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусачка


Песня "Беларусачка" Алеся Ставера і Юрыя Семянякі вабіць шчырасцю, чысцінёй пачуццяў і намераў.

Паэтычныя радкі вымалёўваюць адухоўленае аблічча прывабнай асобы, а мелодыя стварае прыўзняты рамантычны настрой, прасвятляе, скіроўвае на аптымістычнае ўспрыманне далёкіх дарог і непазбежных разлук, на шчаслівае вяртанне да родных вытокаў.

Песенны вобраз беларускай дзяўчыны складваўся ў Алеся Ставера падчас вандровак па Беларусі, па Саюзе. У савецкі час творчыя людзі пастаянна выязджалі на сустрэчы ў навучальныя ўстановы, воінскія часці, на прадпрыемствы. Аднойчы ў 1967 годзе пры вяртанні з Барысава пасля выступлення ў паэта ўзніклі простыя, але вельмі душэўныя і прыдатныя для песні мастацкія строфы. Той самай вясною Юрый Семяняка паклаў іх на музыку. І новая песня весела загучала. Спачатку на бяседах, у якіх удзельнічалі паэт ці кампазітар, у аматарскіх гуртах, а потым перакінулася за акіян — у асяродкі нашых суайчыннікаў у ЗША, Аўстралію.

У 1975 годзе "Песняры" з гастроляў па ЗША, дзе сустрэліся з беларускім і амерыканскім спеваком Данчыкам (Багданам Андрусішыным), прывезлі жыццепрамяністую песню "Беларусачка". Ансамбль уключыў яе ў рэпертуар, спяваў на Маскоўскай Алімпіядзе. Цяпер яна гучыць у радыё- і тэлепраграмах у выкананні "Песняроў", Данчыка, маладых артыстаў. Тэкст песні "Беларусачка" перакладзены на іншыя мовы.

Падрыхтаваў Міхась Шавыркін
Звязда
_________________________

Верш Алеся Ставера, 
Музыка Юрыя Семянякі

Я гляджу на твае косы русыя,
Не магу наглядзецца ніяк,
Беларусачка, беларусачка,
Дарагая сяброўка мая.

У краях незнаёмых, нязведаных
Буду ў радасці я ці ў журбе,
Беларусачка, беларусачка,
Не забуду ніколі цябе.

Я вярнуся к табе, сінявокая,
Калі ў кветкі адзенецца край.
Беларусачка, беларусачка,
Ты хоць зрэдку мяне ўспамінай.

Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.


 

Кoличество переходов на страницу: 1782


Комментарии