https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


І вецер, і сокал, і я...


І вецер, і сокал, і я —
Сыны адной долі-жыцця,
Наводзім маркотныя мы
I думы і песні адны.

Разняў вецер крыллі свае,
Ляціць, і шуміць, і пяе;
Пяе а свабодзе сваей,
Пяе а бязволлі людзей.

Як вецер, і я б так ляцеў,
Як вецер, аб тым самым пеў,
Як вецер, свабодны мой дух,
Хоць гора цягаю ланцуг.

Пад зорамі сокал завіе,
Глядзіць па-арлінаму ўніз.
Там сокалу свету не жаль;
Мілей яму небная даль.

Як сокал, і я б мкнуў да зор:
Там сонца, раздолле, прастор;
Без жалю б пакінуў зямлю,
I хатку, і долю сваю.

I вецер, і сокал, і я —
Сыны адной долі-жыцця,
Наводзім маркотныя мы
I думы і песні адны.

1910


 

Кoличество переходов на страницу: 634