Курс валютпокупкапродажа
USD310.75312.13
EUR347.98350.38
RUR5.55.56
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Этнахарэограф Сяргей Выскварка правёў у Мінску майстар-клас па традыцыйных беларускіх танцах




17 сакавіка ў Мінску вядомы этнахарэограф, кіраўнік Любанскага фальклорнага ансамбля "Верабейкі" Сяргей Выскварка правёў серыю майстар-класаў па традыцыйных беларускіх танцах. Адзін з майстар-класаў прайшоў на базе клуба "Энцыклапедыя густу" ў магазіне "Прэзентацыя".

Традыцыйны беларускі танец, які яшчэ называюць фальклорным, быў распаўсюджаны калісьці ў беларускіх вёсках, паведаміў Выскварка. На сцэнічны народны танец фальклорны не падобны — яго вызначаюць арыгінальная для кожнага рэгіёну манера выканання і танцавальныя фігуры.

"Мэта майстар-класа — не столькі вывучыць вялікую колькасць танцаў, колькі навучыць маладых людзей асаблівай манеры выканання. Як у народнай песні, казках, гэтак і ў танцы ў кожным рэгіёне была свая манера выканання. Кожны рэгіёне мае свае асаблівасці пластычнага самавыяўлення праз танец, карагод, гульні", — зазначыў Выскварка.

Паводле яго слоў, сучасным людзям не так цяжка вывучыць рухі — яны ў большасці сваёй не вызначаюцца складанасцю — значна цяжэй навучыцца традыцыйнай беларускай манеры выканання. "Не скакаць вышэй, чым трэба, не рабіць лішніх рухаў рукамі, нагамі, нават поглядам. Ёсць такія танцы, напрыклад, у якіх хлопец не павінен кранаць фартуха дзяўчыны. Гэтыя дэталі патрабуюць значна больш часу", — падкрэсліў харэограф.

Беларускі фальклорны танец мае шмат агульных рысаў з рускім і ўкраінскім, аднак адрозніваецца ад іх больш развітай унутранай скіраванасцю. "Наш танец больш накіраваны на ўнутраныя адносіны пары паміж сабой. Танцоры танцуюць не напаказ, а больш для атрымання такога эстэтычнага задавальнення ўнутры пары. Рускія танцы больш разухабістыя — у іх вельмі шмат перастраенняў. Украінскія — таксама даволі паказныя, для народа. Хаця і ў беларусаў такія танцы ёсць, тая ж самая "Барыня" або "Чаркесік", але ў нас такіх танцаў значна менш, чым у суседзяў. Вельмі адрозніваюцца беларусы ў танцы ад літоўцаў і палякаў — перш за ўсё тэмпамі: польскія танцы значна хутчэй танцуюцца, але яны бяднейшыя па ўнутранай харэаграфіі, а літоўскія танцы наадварот больш стрыманыя", — сказаў Выскварка.

Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН
18 сакавіка 2012

Вернуться к видео материалам