Курс валютпокупкапродажа
USD334.83335.98
EUR392.31395.16
RUR5.675.72
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання




Беларускае тэлеграфнае агенцтва прадстаўляе медыяпраект "500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання".

Маляўнічы відэаролік апавядае аб з`яўленні на беларускіх землях першых кніг і зараджэнні друкарскай справы, аб дзейнасці сусветна вядомага асветніка Францыска Скарыны і іншых вялікіх першадрукароў.

Усяго за 500 секунд глядач паспее віртуальна акунуцца ў гісторыю шматвяковай даўнасці, зазірнуць у Полацк канца XV стагоддзя, зрабіць захапляючае падарожжа са Скарынам у Прагу, даведацца пра лёс Радзівілаўскай Бібліі, убачыць першыя друкарні і стаць сведкам эвалюцыі тэхнічнага прагрэсу ў сферы друку - ад ксілаграфіі да паліграфічных машын нашага часу. Відэаролік, арыентаваны на шырокую аўдыторыю інтэрнэт-карыстальнікаў, выкананы ў дзвюх моўных версіях - беларускай і рускай.

4 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА

Вернуться к видео материалам