Галоўны герой фільма - вядомы беларускі мастак Вітольд Бялыніцкі-Біруля (1872-1957). Гэта не біяграфія майстра, а аўтарская версія яго жыцця, творчых і маральных шуканняў, створаная на аснове біяграфічных фактаў, яго перапіскі з дачкой.
Аўтары фільма распавядаюць пра лёсы беларускай інтэлігенцыі ад канца мінулага стагоддзя да эпохі пабудовы сацыялізму.
Аўтары фільма распавядаюць пра лёсы беларускай інтэлігенцыі ад канца мінулага стагоддзя да эпохі пабудовы сацыялізму.
Рэжысёр: Валерый Басаў
Сцэнарыст: Віктар Карамазаў
Аператар: Аляксандр Ванковіч
Мастак: Аляксандр Каткоў
Акцёры: Сяргей Лясны, Зоя Белахвосцік, Рыгор Белацаркоўскі, Т. Ксяндзова, Галіна Кухальская, Аксана Лясная, Дзіма Варанкоў, Валянцін Белахвосцік
Нацыянальная тэлерадыёкампанія Беларусі (1992)