Былы футбаліст Юрый Юрчанка больш вядомы як музыка Піліп Беспамылковы. Хлопец спыніў спартовую кар`еру ў 2013 годзе, але, як кажа сам, "былых спартсменаў не бывае".
"Ідэя гэтага кліпа была ў мяне даўно, а песню мы запісалі месяцы на два раней, чым здарылася сама сітуацыя. Гэта ніяк не звязана, проста так выпадкова атрымалася. І кліп мы знялі раней. Я даволі часта бываю ў Маскве і маю зносіны з рознымі людзьмі, чую шмат выказванняў з назвай "Белоруссия". Гэта не вельмі прыемна, таму і з`явілася такая тэма", — тлумачыць музыка.
Дарэчы, публікуе свае кліпы Юрчанка на канале "Краіна Мараў". У 2015 годзе ён спрабаваў стварыць беларускамоўную сацыяльную сетку з такой назвай, але з гэтага нічога не атрымалася.
Sputnik, 25 траўня 2018