https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Магілёў далучыцца да кінафестывалю кароткаметражных фільмаў "Cinema Perpetuum Mobile"


Аб гэтым паведамілі ў адміністрацыі Магілёўскага абласнога вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Кінавідэапракат".
Магілёў далучыцца 14-17 красавіка да чацвёртага маштабнага кінафестывалю кароткаметражных фільмаў "Cinema Perpetuum Mobile". 

Жыхары абласнога цэнтра ўбачаць 33 дакументальныя, анімацыйныя і ігравыя фільмы розных жанраў з Польшчы, ЗША, Вялікабрытаніі, Балгарыі, Ірана, Грэцыі, Італіі, Румыніі, Беларусі, Германіі, Ізраіля, Іспаніі, Расіі, Францыі, а таксама змогуць прагаласаваць за фільм, які спадабаўся.

Усе кароткаметражныя стужкі падзелены на чатыры тэматычныя часткі. 14 красавіка магіляўчанам прадставяць рэгіянальную праграму, 17-га - беларускую, 15-16 красавіка - праграмы ігравога кіно. Усе сеансы пройдуць у малой зале кінатэатра "Радзіма".

"Cinema Perpetuum Mobile" - некамерцыйны праект, прызначаны прапагандаваць незалежнае кіно, падтрымліваць яго разнастайнасць, дэманстраваць новыя формы і падыходы, адзначылі субяседнікі. Найважнейшая задача фестывалю - папулярызацыя фільмаў беларускіх рэжысёраў.

Першы кінафестываль "Cinema Perpetuum Mobile" стартаваў у Мінску ў студзені 2012 года. У гэтым годзе ён пройдзе ў сталіцы з 10 па 19 красавіка. Гледачам будуць прадэманстраваны 110 кароткаметражных фільмаў з 17 краін. З навінкамі кінарынку змогуць азнаёміцца таксама жыхары Брэста, Баранавіч, Мазыра, Салігорска, іншых вялікіх гарадоў Беларусі. Мерапрыемствы форуму адбудуцца і за межамі краіны ў рамках партнёрскага супрацоўніцтва з беларускімі культурнымі супольнасцямі і іншымі кінафестывалямі.

9 красавіка 2015, Магілёў
Вольга Емяльянава - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.04.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1141
 
Ключевые слова:
Кинофестиваль Магілёў "Cinema Perpetuum Mobile"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме