https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 30 старадаўніх абразоў прадстаўлена на выстаўцы ў Хоцімску


Больш за 30 старадаўніх абразоў канца ХIX - пачатку ХХ стагоддзя прадстаўлены на выстаўцы "Беларусь праваслаўная" ў Хоцімскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, паведаміла дырэктар музея Надзея Барадзіна.
"Выстаўку вырашылі адкрыць напярэдадні велікодных свят, і яна выклікала вялікую цікавась у наведвальнікаў, - адзначыла субяседніца. - Усяго прадстаўлена 32 абразы, большасць з якіх - з выявай Багародзіцы: абраз Казанскай Божай Маці, Уладзімірскай, Замілаванне, Усіх Тужлівых Радасць, Траяручыца і інш. Два абразы стараверскія - з вобразам Уваскрэсення Хрыстовага. Асобны блок прысвечаны распяццю Ісуса. Астатняя частка экспанатаў - з выявамі святых".

Абразы былі канфіскаваны на граніцы брэсцкай мытняй і перададзены Хоцімскаму музею ў 1999 годзе. Два былі перададзены Магілёўскім абласным мастацкім музеем імя П.Масленікава. Усяго ў фондзе музея сёння налічваецца 57 абразоў. Аднак некаторыя з іх у выстаўцы не ўдзельнічаюць, паколькі патрабуюць рэстаўрацыі. Работа экспазіцыі прадоўжыцца да 20 красавіка.

Хоцімскі музей - адзін з самых маладых у Магілёўскай вобласці. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята ў 1996 годзе, першая экспазіцыя з`явілася праз два гады ў старадаўняй пабудове 1901 года. Першапачаткова тут размяшчалася майстэрня кушнерскага рамесніка Камнева. Пасля пэўны час будынак належаў НКУС. Не так даўно музей быў значна рэканструяваны і зноў адкрыў дзверы ў канцы 2014 года. За два гады ў ім адкрыты тры новыя залы: этнаграфіі, "Дарогамі Перамогі" і "Прырода роднага краю". У гэты момант рыхтуецца адкрыццё яшчэ адной экспазіцыі - пакоя рамесніка Камнева.

8 красавіка 2015, Магілёў
Антаніна Блізнюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.04.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1222
 
Ключевые слова:
Магілёў Музеи Беларуси Хоцімск Православие Христианство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме