https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тэма 70-годдзя Вялікай Перамогі стане лейтматывам выстаўкі "СМІ ў Беларусі"


Аб гэтым паведаміла 9 красавіка на выязным пасяджэнні калегіі Міністэрства інфармацыі па пытаннях работы рэгіянальных СМІ кіраўнік ведамства Лілія Ананіч.
Тэма 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне стане лейтматывам XIX Міжнароднай выстаўкі "СМІ ў Беларусі". 

Выстаўка "СМІ ў Беларусі" пройдзе ў Мінску з 5 па 7 мая.

Лілія Ананіч дадала, што Гран-пры XI Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ "Залатая Літара" будзе прысвечаны таксама тэме Вялікай Перамогі.

Тэматыка 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя Вялікай Перамогі - адна з асноўных, якія асвятляюць рэспубліканскія і рэгіянальныя СМІ. У прыватнасці, у рэгіянальных выданнях адкрыты тэматычныя рубрыкі, спецпраекты, выпускаюцца ўкладышы. Акрамя таго, у рэспубліцы выдаюцца тэматычныя кнігі, беларускія тэлевізійныя каналы рыхтуюць праграмы, прысвечаныя 70-годдзю Вялікай Перамогі.

Міністр інфармацыі падкрэсліла, што важна больш актыўна, у тым ліку рэгіянальным СМІ, распаўсюджваць інфармацыю аб акцыях, што арганізуюцца Беларускім саюзам моладзі. Міністр дадала, што ў бягучым годзе адбудзецца ХХ Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні", актыўным удзельнікам якога Міністэрства інфармацыі чакае бачыць рэгіянальныя СМІ.

9 красавіка 2015, Маладзечна
БЕЛТА

 
Дата публикации:09.04.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1107
 
Ключевые слова:
Конкурс 70-летие Победы Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме