https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў і расіян з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - знамянальная дата ў нашай агульнай гісторыі, яркі сімвал нашага братэрства. У Саюзнай дзяржавы ёсць трывалая аснова - багатая духоўная і культурная спадчына, маштабны эканамічны патэнцыял супрацоўніцтва, разгалінаваныя міжасобасныя сувязі, - гаворыцца ў віншаванні. - Асаблівасць сённяшняга свята ў тым, што яно адзначаецца напярэдадні лёсавызначальнай даты - 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Менавіта тады ў жорсткіх баях савецкі народ адстаяў свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы і вызваліў ад фашысцкага рабства ўсю Еўропу".

Аляксандр Лукашэнка таксама сказаў: "Сумеснымі намаганнямі мы беражліва захоўваем і перадаём нашчадкам памяць аб вялікіх здзяйсненнях пакалення пераможцаў. Разам стараемся процістаяць прымаемым апошнім часам спробам фальсіфікацыі гісторыі і прыніжэння значнасці іх беспрэцэдэнтнага подзвігу. Гісторыя неаднаразова даказвала - толькі разам мы можам дастойна адказаць на любыя выклікі і пагрозы. Сёння, калі міжнародная супольнасць перажывае складаны час канфліктаў і крызісаў, наша адзінства мае асаблівую каштоўнасць".

Амаль 20 гадоў мінула з моманту падпісання першага беларуска-расійскага інтэграцыйнага дагавора. "Гэта быў часам складаны, але вельмі плённы і багаты на добрыя справы перыяд. Прыемна таксама, што саюзны праект даў штуршок іншым інтэграцыйным працэсам - з пачатку бягучага года запрацаваў Еўразійскі эканамічны саюз", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ў нашых краін ёсць безумоўнае разуменне неабходнасці далейшага развіцця саюзнага будаўніцтва і, самае галоўнае, бачанне яго перспектыў. Упэўнены, што непарушная дружба, узаемны давер і разуменне заўсёды будуць для беларусаў і расіян галоўнымі арыенцірамі на выбраным шляху.

Прэзідэнт пажадаў усім, хто жыве ў нашым агульным доме, мірнага неба над галавой, плённай працы, згоды і дабрабыту, моцнага здароўя, дасягнення пастаўленых мэт.

2 красавіка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.04.2015
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1540
 
Ключевые слова:
Союзное государство Беларусь-Россия Интеграция День единения народов Беларуси и России Поздравление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме