https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны штомесяц наведваюць больш як 30 тыс. чалавек


Аб гэтым паведаміла 26 сакавіка на калегіі Міністэрства культуры першы намеснік міністра Ірына Дрыга.
Адкрыццё новага будынка музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 2 ліпеня 2014 года стала знакавай падзеяй у жыцці краіны, адзначыла Ірына Дрыга. У яго экспазіцыі актыўна выкарыстоўваюцца мультымедыйныя тэхналогіі.

Рэзананс у грамадстве атрымаў рэалізаваны ў мінулым годзе Беларускім музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Цэнтральным музеем Вялікай Айчыннай вайны Масквы сумесны выставачны праект «Пераможцы — у творчасці разам!». Працягам сумеснай працы стане адкрыццё ў Маскве 28 красавіка бягучага года выстаўкі «У барацьбе супраць нацызму мы былі разам», прысвечанай 70-й гадавіне Перамогі.

Ірына Дрыга таксама адзначыла, што мэтанакіраваную работу па патрыятычным выхаванні вядзе мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». У 2014 годзе ў Брэсцкай крэпасці падрыхтавана экспазіцыя «Музей вайны — тэрыторыя міру», калектыў стваральнікаў якой адзначаны спецыяльнай прэміяй кіраўніка дзяржавы.

Звязда, 26 сакавіка 2015
 
Дата публикации:26.03.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:947
 
Ключевые слова:
Музеи Беларуси Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме