https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У штаб-кватэры СНД абмеркаваныя нарматывы "якасці жыцця"


У Выканаўчым камітэце СНД у Мінску 24—25 сакавіка адбылося пасяджэнне рабочай групы экспертаў па распрацоўцы нарматываў "якасці жыцця" ў адпаведнасці з міжнароднай практыкай.
Як паведамляе прэс-служба выканкама, удзельнікі пасяджэння дапрацавалі і ўзгаднілі тры праекты дакументаў: Пераліку статыстычных паказчыкаў агульнага дабрабыту людзей і ўмоў іх жыцця, Нарматываў "якасці жыцця" ў адпаведнасці з міжнароднай практыкай і Прапаноў да распрацоўкі нарматываў "якасці жыцця" ў адпаведнасці з міжнароднай практыкай. 

Вырашана прасіць выканаўчы камітэт накіраваць матэрыялы пасяджэння рабочай групы членам Кансультатыўнага савета па працы, міграцыі і сацыяльнай абароне дзяржаў СНД і назіральнікам у ім, а Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі — праінфармаваць па гэтым пытанні ўдзельнікаў XXVIII пасяджэння кансультатыўнага савета. 

Задача распрацаваць нарматывы "якасці жыцця" была пастаўленая ў Плане мерапрыемстваў па рэалізацыі першага этапу Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2020 года. Пад нарматывам "якасці жыцця" маецца на ўвазе стандарт у задавальненні патрэбнасцяў насельніцтва, што падтрымліваецца краінамі Садружнасці на досыць высокім узроўні . Мэтай фарміравання нарматываў з`яўляецца ўсталяванне мінімальнага ўзроўню дзяржаўных гарантый для забеспячэння рэалізацыі прадугледжаных канстытуцыямі сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян і адначасова вызначэнне арыенціра для ажыццяўлення сацыяльна-эканамічнай палітыкі дзяржавы, скіраванай на забеспячэнне ўстойлівага развіцця краін. 

Нарматывы "якасці жыцця" распрацоўваюцца па наступных кірунках: дабрабыт, сацыяльная абарона насельніцтва, здароўе, адукацыя, жыллёвыя ўмовы, якасць прадукцыі і паслуг, экалагічная сітуацыя, прававая абароненасць, культура, фізічная культура і спорт, турызм.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 сакавіка 2015
 
Дата публикации:26.03.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1078
 
Ключевые слова:
Соцзащита Качество жизни Содружество Независимых государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме