https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзень Волі ў Менску адсьвяткавалі больш за 1000 чалавек


У Менску адбылося масавае шэсьце з нагоды Дня Волі. Удзел у акцыі ўзялі больш за тысячу чалавек.
25 сакавіка ў Менску традыцыйна сьвяткавалі ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. 

Нягледзячы на тое, што акцыя адбывалася ў працоўны час, колькасьць людзей, якія ўзялі ў ёй удзел, была значнай — падчас збору фіксавалася да 950 чалавек, у часе шэсьця колькасьць удзельнікаў дасягала 2000 чалавек.

Заяўнікі вырашылі адмовіцца ад мітынгу ў парку Дружбы народаў. Паводле старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, па-першае, мітынгі не выклікаюць вялікай цікавасьці ва ўдзельнікаў, а па-другое, арганізатары ня здолелі даставіць на акцыю гукаўзмацняльную апаратуру.

Удзельнікі аздобілі акцыю бел-чырвона-белымі сьцягамі, сьцягамі Ўкраіны і Эўразьвязу. Сярод лёзунгаў на расьцяжках: «Што за бульба без укропа?», «Расея — гэта вайна», «Stop імпэрыя!», «Сегодня грызут Украину, завтра возьмутся за нас!», «Крым — Украіны, шчасьця краіне». Такім чынам, як адзначылі арганізатары акцыі, цэнтральнай тэмай мерапрыемства стала салідарнасьць з Украінай.

У шэсьці, якое прайшло ад пляцоўкі каля кінатэатру «Кастрычнік» па праспэкце Назалежнасьці і вуліцы Сурганава да ўваходу ў парк Дружбы народаў, узялі ўдзел Аляксандар Мілінкевіч, Аляксей Янукевіч, Анатоль Лябедзька, Юрась Губарэвіч, Лявон Баршчэўскі, Рыгор Кастусёў, Віталь Рымашэўскі, моладзевыя лідэры Зьміцер і Наста Дашкевічы, Мікола Дземідзенка і іншыя.

Паводле інфармацыі Радыё Свабода, падчас акцыі і пасьля яе былі затрыманыя некалькі чалавек. Таксама ўдзельнікі некалькі разоў чулі, як міліцыянтам загадвалі па рацыі затрымліваць актывістаў у масках.

Радыё Свабода
25 сакавіка 2015, Менск
 
Дата публикации:25.03.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1816
 
Ключевые слова:
Дзень Волі Мінск Оппозиция БНР
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме