https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ладуцька даручыў стварыць фельчарскія пункты ў буйных гандлёвых цэнтрах Мінска


Адпаведнае даручэнне ён даў 30 ліпеня ў час прамой тэлефоннай лініі з насельніцтвам сталіцы.
Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў прапрацаваць пытанне аб стварэнні фельчарскіх пунктаў у буйных гандлёвых цэнтрах Мінска.

Гэта даручэнне мэр даў пасля званка жанчыны, якая расказала аб сітуацыі, якую ёй давялося назіраць у адным з буйных гандлёвых цэнтраў. Чалавеку, якому стала дрэнна ў магазіне, выклікалі хуткую дапамогу. Але сітуацыя была крытычнай, і штосьці зрабіць не шкодзіла б і да прыезду брыгады медработнікаў. Аднак аказалася, што ў цэнтры не было медпункта. Выслухаўшы жыхарку горада, Мікалай Ладуцька даручыў старшыні камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама Ігару Юркевічу ўзгадніць з Міністэрствам аховы здароўя пытанне размяшчэння дзяжурнага фельчарскага пункта ў буйных гандлёвых цэнтрах. "Гэта трэба зрабіць, паколькі адначасова ў буйных гандлёвых аб`ектах знаходзяцца сотні людзей, а сітуацыі бываюць розныя", - сказаў мэр.

Таксама ў час прамой тэлефоннай лініі старшыня Мінгарвыканкама даручыў Дзяржаўтаінспекцыі разабрацца са стаянкай, якую самавольна арганізавалі нядобрасумленныя гараджане на зялёнай зоне каля дома нумар 17 па вуліцы Славінскага. ГУУС, падатковай інспекцыі і кіраўніку адміністрацыі Фрунзенскага раёна было даручана ліквідаваць стыхійных рынак каля станцыі метро "Каменная Горка". Па просьбе карэннай мінчанкі Мікалай Ладуцька таксама распарадзіўся вярнуць некалькі лавак уздоўж набярэжнай у парку імя Горкага, якія зніклі адтуль пасля правядзення капітальнага рамонту парку.

За дзве гадзіны старшыня Мінгарвыканкама прыняў больш за 20 званкоў. Мінчан, якія дазваніліся на прамую лінію, хвалявалі пытанні будаўніцтва жылля, капітальнага рамонту дамоў, інфраструктуры ў раёнах індывідуальнай жылой забудовы і паркоўкі аўтамабіляў.

30 ліпеня 2014, Мінск
Хрысціна Рашанок - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.07.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1537
 
Ключевые слова:
Городское хозяйство Благоустройство Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме