https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Наступны год абвешчаны ў Літве годам Аршанскай бітвы


Сейм Літвы абвясціў 2014-ты годам Аршанскай бітвы ў гонар перамогі ў бітве супраць Маскоўскага княства.
Як паведамляе партал ru.delfi.lt, адпаведны законапраект быў прыняты літоўскім парламентам 23 снежня.

Як адзначаецца ў пастанове сейма, рашэнне прынята з улікам таго, што ў верасні 2014 года спаўняецца 500 гадоў з моманту "гістарычнай перамогі Вялікага Княства Літоўскага ў бітве пад Оршай і абароны тэрытарыяльнай цэласнасці літоўскіх зямель". Сейм даручыў ураду Літвы падрыхтаваць праграму ўрачыстасцяў, звязаных з угодкамі бітвы.

У Беларусі падрыхтоўка да святкавання 500-годдзя бітвы пад Оршай ідзе на грамадскім узроўні. З ініцыятывай адзначыць гэтую гістарычную дату выступіла група дзеячаў культуры і прадстаўнікоў апазіцыі. Аргкамітэт, першае пасяджэнне якога адбылося ў пачатку лістапада, узначаліў гісторык Анатоль Грыцкевіч. Папярэдні план мерапрыемстваў святкавання ўключае правядзенне міжнародных канферэнцый, выпуск памятных знакаў і іншай сувенірнай прадукцыі, стварэнне турыстычнага маршруту на тэму 500-годдзя бітвы. Грамадскі аргкамітэт мае намер звярнуцца ў Міністэрства абароны з прапановай узяць удзел у падрыхтоўцы мерапрыемстваў ці арганізаваць святкаванне 500-годдзя бітвы пад Оршай на дзяржаўным узроўні.

Бітва на рацэ Крапіўне пад Оршай адбылася 8 верасня 1514 года. Трыццацітысячнае войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім атрымала перамогу над 80-тысячнай арміяй Вялікага Княства Маскоўскага.

Дэмакратычныя сілы Беларусі штогод адзначаюць угодкі бітвы пад Оршай як неафіцыйны Дзень беларускай воінскай славы. На дзяржаўным узроўні гэтая падзея не адзначаецца.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 26 снежня 2013
 
Дата публикации:26.12.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1481
 
Ключевые слова:
Ворша Крапіўна Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме