https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аргкамітэт па правядзенні Дня волі адмовіўся ад шэсця і мітынгу


Аргкамітэт па святкаванні Дня волі на пасяджэнні 21 сакавіка прыняў рашэнне не праводзіць санкцыянаваны ўладамі мітынг на плошчы Бангалор і несанкцыянаванае шэсце ад плошчы Якуба Коласа да сквера Янкі Купалы
Як паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, грамадзянам будзе прапанавана на працягу дня 25 сакавіка ўскладаць кветкі да помніка Янку Купалу.

"Рашэнне было прынята практычна аднагалосна, — сказаў Янукевіч. — Мы вырашылі не праводзіць мерапрыемствы ў фарматах, да якіх улады гатовыя, і прапанавалі трэці варыянт. Гучалі і іншыя ініцыятывы, але ў выніку мы спыніліся на гэтым".

Палітык паведаміў, што 22 сакавіка аргкамітэт абскардзіць у судзе рашэнне Мінгарвыканкама адмовіць заяўнікам акцыі ў шэсці ад плошчы Якуба Коласа да сквера Янкі Купалы.

Больш падрабязна пра сваё рашэнне члены аргкамітэта маюць намер расказаць у аўторак на імправізаванай прэс-канферэнцыі каля будынка суда Маскоўскага раёна, перад пачаткам працэсу над Дзмітрыем Дашкевічам і Эдуардам Лобавым.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 21 сакавіка 2011

 
Дата публикации:22.03.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2971
 
Ключевые слова:
Дзень волі Оппозиция БНФ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме